27 красавiка 2024, Субота, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Саннікаў: Беларускія чыноўнікі таксама падпадаюць пад «закон Магніцкага»

13
Андрэй Саннікаў: Беларускія чыноўнікі таксама падпадаюць пад «закон Магніцкага»
Андрэй Саннікаў

Лідар «Еўрапейскай Беларусі» пракаментаваў прыняцце парламентам Вялікабрытаніі свайго «закона Магніцкага».

У інтэрв'ю Charter97.org Андрэй Саннікаў заявіў:

«Прыняцце «закона Магніцкага» парламентам Вялікабрытаніі — гэта вельмі важная падзея. Гэты закон накіраваны супраць беспакаранасці афіцыйных асоб, якія груба парушаюць правы чалавека, катаюць людзей у турмах, куды яны ж іх кідаюць паводле палітычных матываў. Менавіта гэтая міжнародная беспакаранасць дазваляе дыктатарам учыняць злачынствы супраць сваіх народаў у сваіх краінах.

Я думаю, што такія законы павінны прыняць усе дэмакратычныя дзяржавы Еўропы для таго, каб выключыць гульні з дыктатарамі. Безумоўна, гэты закон павінен закрануць Беларусь і, я думаю, ужо сёння можна рыхтаваць спісы злачынцаў, якія ўтрымліваюць уладу і парушаюць правы чалавека ў Беларусі, якія відавочна падпадаюць пад гэты закон.

Я ганаруся тым, што паўдзельнічаў у некаторых мерапрыемствах у Вялікабрытаніі, звязаных з прасоўваннем гэтага закона, але тут, вядома, трэба аддаць належнае Білу Браўдэру — ягонай настойлівасці, ягонай энэргіі, які ў памяць пра Сяргея Магніцкага, дапамагае нам усім», - сказаў лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках