28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі вызвалілі Ільдара Дадзіна

2
У Расеі вызвалілі Ільдара Дадзіна
Ільдар Дадзін

Актывіст выйшаў на волю на пастанову Вярхоўнага суда РФ.

Прэзідыум Вярхоўнага суда змякчыў прысуд і пастанавіў вызваліць актывіста Ільдара Дадзіна, асуджанага за неаднаразовыя парушэнні на мітынгах, паведамляе republic.ru. Трансляцыю пасяджэння вяла жонка Дадзіна Анастасія Зотава.

Сам Дадзін не прысутнічаў на пасяджэнні, ён удзельнічаў у працэсе па відэасувязі. Актывіст хадайнічаў аб асабістым удзеле, спасылаючыся на адсутнасць магчымасці для стасункаў з адвакатамі. Суд не стаў задавальняць хадайніцтва. Пасля гэтага Дадзін адмовіўся ўдзельнічаць у паседжанні, назваўшы яго «цыркам».

Прысуд перагледзелі пасля патрабавання Канстытуцыйнага суда, згодна з якім крымінальная адказнасць за парушэнні на мітынгах павінна наступаць толькі ў выпадку, калі была прычыненая шкода грамадзянам, грамадскай бяспецы або маёмасці. КС прызнаў канстытуцыйным артыкул, паводле якога быў асуджаны Дадзін, але заклікаў змяніць яго.

Дадзін у сваёй скарзе ўказваў на парушэнне 11 артыкулаў Канстытуцыі. Паводле ягоных слоў, чалавек не можа быць двойчы асуджаны за адзін і той жа ўчынак.

Артыкул аб шматразовых парушэннях на мітынгах увялі ў 2014 годзе, максімальнае пакаранне згодна з ім складае пяць гадоў калоніі. У 2015 годзе Дадзіна прыгаварылі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі і адправілі ў карэльскую калонію. Там ён паскардзіўся на катаванні, СК і ФСВП адмаўлялі факты гвалту. У снежні 2016 года актывіста этапавалі ў калонію на Алтаі, пасля чаго Дадзін папрасіў перавесці яго назад. Ён тлумачыў сваю пастанову тым, што пасля пераводу на Алтай праблемы з катаваннямі ў карэльскай калоніі не спыняцца.

ФСВП пагражала падаць пазоў аб спагнанні з Дадзіна 1 млн рублёў. Такой сумай структура ацаніла шкоду ад выкліку медкамісій, паездкі ў Петразаводск і медыцынскія абследаванні.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках