27 красавiка 2024, Субота, 8:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі байкатуюць транспартны падатак

52
Менчукі байкатуюць транспартны падатак

Жыхары сталіцы часцей за іншых ігнаруюць тэхагляд і не плацяць транспартны падатак.

Летась колькасць аўтамабілістаў, якія не прайшлі тэхагляд, а такім чынам, і не заплацілі транспартны падатак, знізілася на 10% у параўнанні з 2015 годам. Менш за ўсё тэхагляд праходзяць менчукі, жыхары Віцебскай і Магілёўскай абласцей.

Як распавялі tut.by спецыялісты УП «Белтэхагляд», за мінулы год выдадзена блізу 1 542 422 дазволаў на допуск транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху. Гэта на 9,6% менш, чым у 2015 годзе — тады было выдадзена блізу 1 705 640 дазволаў. Гэтыя аўтамабілісты не толькі не прайшлі тэхагляд, але і не заплацілі дарожны падатак. Больш актыўна за ўсё аўтамабілісты праходзяць тэхагляд у красавіку і снежні — напярэдадні павышэння базавай велічыні.

Пры гэтым, у Менску колькасць выдадзеных дазволаў на допуск аўто да ўдзелу ў дарожным руху зменшылася на 15,7%. Такая сітуацыя таксама ў Віцебскай (- 9,6%) і Магілёўскай (-9,6%) абласцях. Магчыма, гэта звязана з павелічэннем колькасці новых аўтамабіляў — уладальнікам такіх аўто трэба праходзіць тэхагляд раз у два гады. Аўтамабілісты Берасцейскай і Гомельскай абласцей у гэтым плане даволі законапаслухмяныя.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках