27 красавiка 2024, Субота, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Інгушэціі забаранілі культ Сталіна

9
У Інгушэціі забаранілі культ Сталіна

Ахвярамі таталітарызму на Каўказе сталі больш за 3,5 мільёна чалавек.

Напярэдадні 73-годдзя з дня дэпартацыі інгушскага народа дэпутаты інгушскага парламента ў першым чытанні аднагалоснай пастановай прынялі праект закона, які забараняе ўвекавечанне памяці Сталіна на тэрыторыі рэгіёну, паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе Народнага сходу Інгушэціі.

«Праект закона прадугледжвае забарону на ўвекавечанне памяці Іосіфа Сталіна, які ўчыніў масавыя рэпрэсіі над цэлымі народамі, у тым ліку і над інгушамі», - сказаў супрацоўнік прэс-службы. Ён адзначыў, што гаворка ідзе не толькі пра забарону на ўстаноўку бюстаў і помнікаў «галоўнаму арганізатару рэпрэсій», але і на прысваенне ягонага імя населеным пунктам, вуліцам, публічнае апраўданне ягонай дзейнасці, размяшчэння ягоных выяў ў грамадскіх месцах і ў адміністрацыйных памяшканнях з мэтай ўзвялічвання ягонай асобы.

Законапраект на разгляд унесла група дэпутатаў Народнага сходу. У тлумачальнай запісцы да праекту закона адзначаецца, што Сталін непасрэдна кіраваў правядзеннем палітычных рэпрэсій.

23 лютага 2017 года спаўняецца 73 гады з дня дэпартацыі інгушскага і чачэнскага народаў. У гэты дзень 91 тысяч 250 інгушоў былі высланыя ў Казахстан і Сярэднюю Азію. Цэлы народ паводле хлуслівых абвінавачванняў ў «здрадзе радзіме» быў дэпартаваны з гістарычнай радзімы. У высылцы ад голаду, холаду і хвароб загінула амаль палова насельніцтва.

Як і інгушскі народ, татальную дэпартацыю зазналі многія іншыя народы Паўночнага Каўказа. Ахвярамі таталітарызму сталі больш за 3,5 млн чалавек, прадстаўнікі больш за 60 нацыянальнасцей. У 1957 годзе рэпрэсаваныя народы, у тым ліку і інгушы, былі рэабілітаваныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках