7 траўня 2024, aўторак, 10:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дармаед» з Кобрына распавёў, як зарабіў на абсурднай ініцыятыве ўлады

31
«Дармаед» з Кобрына распавёў, як зарабіў на абсурднай ініцыятыве ўлады
МІХАІЛ ЛЫШЧЫК
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Міхаіл Лышчык здымаў на камеру ўсе наведванні падатковай і райвыканкама.

Міхаіл Лышчык з Кобрына, што на Берасцейшчыне, атрымаў з падатковай «ліст шчасця», але наважыў не плаціць, а ўсё наведванні падатковай, мясцовага райвыканкама запісваў на камеру ў тэлефоне, і публікаваў на Youtube, паведамляе «Радыё Свабода».

У выніку праз некаторы час Міхаіла вызвалілі ад выплаты падатку. Ягоны відэаблог стаў досыць папулярным у Беларусі:

«Да таго моманту, калі мне прыйшоў так званы «ліст шчасця», было гэта яшчэ ў студзені, я нават не чуў, што існуе такі дэкрэт. Я чуў пра імавернасць узнікнення такога закона, але не думаў, што яго прынялі. І вось патрабаванне заплаціць падатак за тое, што я не працаваў, прывяло да думкі пачаць змагацца за скасаванне падатку і ўсё гэта трансляваць на Youtube. Шчыра кажучы, даўно думаў пра тое, каб штосьці рабіць на гэтым інтэрнэт-канале, нават зарабляць. У выніку відэа з удзелам чыноўнікаў стала ў інтэрнэце даволі папулярным. Некаторыя файлы маюць нават па 50 тысяч праглядаў. Не скажу, што атрымаў шмат грошай за свае фільмы, але дзяржава на мне не зарабіла, а вось я на іх змог зарабіць, хоць і 15 даляраў, але ўсё ж грошы».

Са слоў Міхаіла, чыноўнікі заўсёды нервова рэагавалі на тое, што іх здымаюць. Але ў асноўным вострых канфліктных сітуацый не было:

«Калі бачылі, што я здымаю, то адразу ж гучала патрабаванне спыніць гэта. Але забараніць відэаздымку мне не маглі. Потым ужо, праз пару дзён, на дзвярах кабінетаў раптам з'явіліся шыльды, маўляў, у сувязі з тым, што ў кабінетах знаходзяцца службовыя дакументы, здымаць забараняецца. Але я ўсё роўна працягваў, і, што цікава, больш на гэта не рэагавалі: відаць, зразумелі, што забараніць мне немагчыма. Але ведаю, што некаторыя таксама спрабавалі рабіць здымкі, але ў іх забіралі тэлефоны, не давалі рабіць відэа».

У выніку Міхаіла Лышчыка вызвалілі ад выплаты падатку на «дармаедства». Але на якой падставе, самому Міхаілу пра гэта так і не паведамілі:

«Я нават і не ведаў, што мяне вызвалілі ад аплаты падатку на «дармаедства». Даведаўся тады, калі пайшоў у банк і дзеля цікавасці спытаў пра сітуацыю з падаткам, бо я заплаціў на рахунак падатковай дзве капейкі. І мне ў банку сказалі, што сальда рахунку - нуль. Маўляў, я нічога не павінен выплачваць больш. У самой падатковай мне пацвердзілі, што я ўжо вызвалены ад выплаты падатку. Але мне адмовілі ў выдачы матэрыялаў па маёй справе. Таму думаю, што вызвалілі ад аплаты гэтага падатку для таго, каб проста не задурваў ім больш галаву».

Акрамя гэтага, падаткавікі праз некаторы час патэлефанавалі і прапанавалі Міхаілу прыйсці і напісаць заяву, каб тыя дзве капейкі, якія ён заплаціў раней, былі вернутыя.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, 26 лютага тысячы людзей выйшлі на акцыі пратэсту ў Віцебску, Бабруйску, Берасці і Баранавічах.

Ужо другі тыдзень людзі выходзяць на вуліцы не толькі супраць дэкрэта «аб дармаедах», але і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі.

Галоўныя лозунгі Маршаў абураных беларусаў «Баста!» і «Лукашэнка, сыходзь!».

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках