19 траўня 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: У нас ёсць план

44
Мікалай Статкевіч: У нас ёсць план
Фотa: AP/Sergei Grits

Адзін з лідараў БНК заклікаў рыхтавацца да Дня Волі ў Менску.

Адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заклікаў рыхтавацца да Дня Волі 25 сакавіка ў Менску і папрасіў арганізатараў акцый у іншых гарадах адмовіцца ад правядзення ў гэты дзень мітынгаў у рэгіёнах.

Пра гэта Мікалай Статкевіч заявіў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Праблема вырашаецца ў Менску. 25 сакавіка трэба быць тут. Калі прыйдзе некалькі дзясяткаў тысяч, тады 26-га мы паедзем у рэгіёны. І ўжо там будзем ўдзельнічаць і выступаць разам. А калі 25-га сакавіка людзей прыйдзе больш, чым я думаю, то магчыма, што людзі і не захочуць разыходзіцца. І тады тым больш будуць патрэбныя акцыі ў рэгіёнах. Каб людзі змаглі спакойна і мірна працягваць свой пратэст. Наша сітуацыя вельмі адказная. Мы павінны моцна прыціснуць уладу, каб прымусіць яе саступіць народу. Але пры гэтым нельга даць магчымасці для вонкавага ўмяшання. Трэба дзейнічаць паводле аднаго плану. Ён у нас ёсць. Мы па ім працуем. Паверце нам!», - заявіў Мікалай Статкевіч.

Нагадаем, што 17 лютага ў Менску прайшоў шматтысячны Марш абураных беларусаў. На ім былі сфармуляваныя патрабаванні да ўлады, адказ на якія беларусы запатрабуюць на Дні Волі 25 сакавіка ў Менску.

19 лютага акцыі пратэсту прайшлі ў абласных цэнтрах Беларусі. Найбольш масавым быў Марш у Гомелі, на які выйшлі некалькі тысяч чалавек.

У нядзелю 26 лютага некалькі тысяч абураных беларусаў выйшлі на Маршы ў Віцебску і Бабруйску, па некалькі сотняў – у Баранавічах і Берасце.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках