19 траўня 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Якімі яшчэ паборамі ўлады хочуць абкласці аўтамабілістаў?

64
Якімі яшчэ паборамі ўлады хочуць абкласці аўтамабілістаў?

Мінтранс збіраецца «ўдасканаліць» дарожны збор.

Чыноўнікі зноў задумаліся пра тое, як правільна збіраць з аўтамабілістаў грошы на рамонт дарог.

У канцы лютага кіраўнік «Менскаблдарбуда» Дзяніс Сцяпанаў прапанаваў перагледзець сістэму збору транспартнага падатку і ўключаць яго ў кошт паліва, патлумачыўшы гэта тым, што такая схема больш апраўданая – «чым больш чалавек ездзіць, тым больш ён і плаціць».

Пазней на такую ідэю адрэагаваў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» першы намеснік міністра транспарту Аляксей Аўраменка. Чыноўнік адзначыў, што «гэты механізм можа быць удасканалены, але гаворка не ідзе пра ўключэнне дарожнага збору ў кошт паліва».

Ці давядзецца беларускім аўтамабілістам зноў раскашэліцца?

Сухаў: Стаўкі транспартнага падатку будуць расці

Прадстаўнік аб'яднання «За аўто» Фёдар Сухаў лічыць, што як-небудзь удасканаліць існуючую мадэль улады наўрад ці змогуць.

– Пераносіць транспартны падатак у кошт паліва яны не стануць, бо гэта будзе нонсэнс – бо туды ўжо ўключаны акцыз. У гэтым выпадку ў кошце паліва будзе адразу два падаткі на дарожныя патрэбы, – адзначае экспэрт у каментары «Заўтра тваёй краіны».

Тым не менш, суразмоўца ўпэўнены, што чыноўнікі будуць падымаць стаўку падатку, таму што «бюджэт трашчыць па швах».

– Словы аб удасканаленні – гэта нагода, каб зацягнуць час. У нас ёсць сістэма BelToll, і калі выкарыстоўваць тыя грошы, якія яна прыносіць, можна ўсю краіну пакрыць першакласнымі дарогамі, – лічыць Фёдар Сухаў.

Суразмоўца заўважае, што з 2013 года стан дарог стаў істотна пагаршацца.

– Дастаткова ад'ехаць на 100 кіламетраў ад Менска і з’ехаць з трасы – і вы ўбачыце, што з дарогамі наогул бяда. Я ведаю некалькі населеных пунктаў, якія яшчэ з савецкага часу мелі асфальтавае пакрыццё, цяпер там ехаць нельга, а народ едзе па абочынах, – падкрэслівае прадстаўнік аб'яднання «За аўто».

Кавалкін: Плаціць штраф больш выгадна, чым збор

На думку кіраўніка праекта «Кошт урада» Уладзіміра Кавалкіна, беларускія ўлады могуць звярнуцца да тэхнічных навінак, каб павялічыць збіральнасць транспартнага падатку.

– Яны могуць, да прыкладу, паставіць аўтаматычныя рэгістратары для счытвання нумароў, каб з плыні можна было выбіраць машыны, якія не прайшлі тэхагляд – і, адпаведна, выпісваць ім штрафы, – кажа экспэрт.

Больш таго, чыноўнікі могуць павялічыць штрафы, каб у людзей было больш стымулаў плаціць збор, чым штраф.

– Сёння плаціць штраф больш выгадна, чым збор, таму блізу 30% не праходзяць тэхагляд, проста таму што не бачаць у гэтым ніякага сэнсу, – адзначае эканаміст.

Улады Беларусі, пачынаючы з 2007 года, калі быў скасаваны падатак з продаж паліва, які ішоў у Дарожны фонд, прынялі пастанову замяніць яго акцызам.

– Спачатку акцыз ішоў у бюджэт і затым на дарогі. Тым не менш, пазней гэтыя грошы сталі пускаць на іншыя патрэбы. Гэта значыць, людзей проста падманулі, — тлумачыць Уладзімір Кавалкін. — Потым з'явілася дзірка ў бюджэце і ўзнікла неабходнасць уводзіць збор за допуск да руху. Але і гэта не канец гісторыі. Калі прэзідэнт асабіста сказаў пра тое, што ўся гэтая мыта пойдзе на будаўніцтва дарог і капрамонт, то цяпер грошы адтуль ідуць і на бягучы рамонт. Гэта значыць, сродкі пачынаюць распыляцца на нямэтавыя патрэбы.

Пры такім падыходзе ні аб якой якасці дарог казаць не даводзіцца, рэзюмуе суразмоўца.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках