26 красавiка 2024, Пятніца, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэны на бензін могуць вырасці за кошт перагляду падатку?

100
Цэны на бензін могуць вырасці за кошт перагляду падатку?

Дарожны падатак прапануюць уключыць у кошт паліва.

Аўтаўладальнікі плацяць фіксаваную суму «дарожнага падатку» — гэта выклікае шэраг пытанняў і патрабуе перагляду. Пра гэта tut.by паведаміў кіраўнік «Менскаблдарбуда» Дзяніс Сцяпанаў.

— Да мяне прыходзяць людзі і кажуць, што карыстаюцца аўтамабілем 2-3 разы ў год падчас паездак на лецішча. Чаму яны павінны плаціць тыя ж грошы, што і, умоўна кажучы, індывідуальны прадпрымальнік, які эксплуатуе дарогу штодня? — задаецца пытаннем Дзяніс Сцяпанаў. І адзначае, што, на ягоную думку, развязаць праблему можна было б, укараніўшы амерыканскі досвед: заклаўшы суму падатку ў кошт паліва.

— На мой погляд, такая сістэма была б больш эфектыўная і справядлівая. Чым больш чалавек ездзіць, тым больш ён і плаціць. А той аўтаўладальнік, які выкарыстоўвае аўтамабіль радзей, эканоміць свае грошы, — аргументуе кіраўнік. — Не варта забываць і пра іншаземцаў, якія едуць транзітам праз Беларусь. Яны не плацяць транспартны збор, асабліва калі рухаюцца па бясплатных дарогах, але пры гэтым яны карыстаюцца паслугамі нашых аўтазаправачных станцый, купляюць паліва, і калі б падатак быў уключаны ў яго кошт, то ўладальнікі гэтых транспартных сродкаў таксама аплачвалі б знос, які наносяць нашым дарогам.

Акрамя таго, Дзяніс Сцяпанаў адзначыў, што сродкі, прыцягнутыя за кошт транспартнага падатку, сёння ідуць на рамонт і ўтрыманне дарожнай сеткі.

— У 2017-м Менская вобласць атрымае блізу 30 мільёнаў рублёў. Гэтай сумы сёння недастаткова, каб закрыць усе праблемныя пытанні, — падкрэсліў генеральны дырэктар КУП «Менскаблдарбуд». І дадаў, што калі ягоная ініцыятыва будзе падтрымана, то змены могуць увайсці ў дзеянне ўжо з наступнага года.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках