19 траўня 2024, Нядзеля, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомы відэаблогер - «дармаед» з Гомеля падаў у суд на падатковую

13
Вядомы відэаблогер - «дармаед» з Гомеля падаў у суд на падатковую
Максім Філіповіч

Гэта будзе чацвёрты працэс беларусаў супраць падаткавікоў.

Адзін з самых папулярных блогераў, якія асвятляе праблемы дэкрэта №3 Максім Філіповіч, якога ўлады запісалі ў «дармаеды», звярнуўся супраць падаткавікоў са скаргай у суд Савецкага раёна Гомеля, піша praca-by.info.

Хлопец надумаў давесці ўдзел у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў праз суд. Ён просіць прызнаць яго удзельнікам фінансавання бюджэту і не ўжываць да яго пункты дэкрэту аб «дармаедах».

Атрымаўшы так званы «ліст шчасця», былы кіроўца гомельскай сейсматэхнікі спачатку шукаў праўду у раённай і абласной інспекцыях, аднак там толькі развялі рукамі - калі працаваў менш як паўгода, значыць плаці. Не хочуць чуць у падатковай і аб выплаце спажыўцамі тавараў і паслуг падатку на дададзеную вартасць (ПДВ), які кожны з нас выплачвае у незалежнасці ад сваёй занятасці.

«У 2015 годзе са мной не падоўжылі працоўны кантракт адпаведна дэкрэту №29 (звальненне з працы з прычыны заканчэння тэрміну працоўнага кантракту), а сёння паводле іншага дэкрэту №3 я павінен яшчэ і заплаціць за гэта! Як гэта называецца? Сацыяльная дзяржава? Як нам хлусяць чыноўнікі розных узроўняў? Я надумаў пратэставаць і дайсці ў гэтай справе да канца!», - падзяліўся перажываннямі блогер.

Прававы інспектар прафзвязу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Гомельскай вобласці Леанід Судаленка (або адвакат дармаедаў, як яго ўжо назвала ўлада), дапамог Максіму Філіповічу скласці скаргу ў суд. Ён адзначыў, што нягледзячы на тое, што суд фактычна адмовіўся разглядаць першую справу аб «дармаедах», трэба ўсё адно патрабаваць абароны сваіх правоў у судовым парадку.

«З кожнага выдаткаванага ў краіне рубля, у бюджэт паступае 20 капеек падатку ў выглядзе ПДВ, а гэта значыць, хай і ўскосна, кожны з нас удзельнічае ў фінансаванні дзяржбюджэту. Нас не цікавіць пазіцыя падаткавікоў з нагоды таго, што грамадзяне не плацяць ПВД, гэтая пазіцыя не вытрымлівае ніякай крытыкі», - заявіў прафзвязны юрыст.

Леанід Судаленка дадаў, калі ўлада вызваліла ад падатку першага «дармаеда» і тым больш працаўладкавала яго, хай цяпер займаецца такім чынам з кожным чалавекам, якога назвала «дармаедам». Калі суд адмовіцца разглядаць скаргу па сутнасці, тады акрамя прымусовай працы можна будзе заяўляць яшчэ і аб парушэнні права на судовую абарону.

Нагадаем, што першым беларусам, які праз суд адбіваўся ад скандальнага падатку быў жыхар Гомеля Аляксандр Сямёнаў. У яго выпадку суд пастанавіў спыніць разгляд справы «з прычыны непадлегласці». Аднак за некалькі дзён да пачатку працэсу Сямёнава вызвалілі ад выплаты збору і нават прапанавалі працу вартаўніка. Таксама ў суд падаў жыхар Камянецкага раёна Сяргей Сівадзедаў, ён таксама не ўважае сябе за «дармаеда». Трэцім беларусам, які падаў у суд на «дармаедскі» падатак стаў сын былога палітвязня Юрыя Рубцова - Віктар.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках