26 красавiка 2024, Пятніца, 12:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС: Дакладная колькасць міліцыі ў Беларусі - сакрэт

44
МУС: Дакладная колькасць міліцыі ў Беларусі - сакрэт
Фота: belta

Паводле некаторых звестак, суадносіны міліцыі да насельніцтва ў 7 разоў перавышаюць узровень у былым СССР.

Начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў «Брестской газете», што інфармацыя пра колькасць міліцыянтаў на Берасцейшчыне толькі для службовага карыстання. Тым не менш у СМІ перыядычна ўсплываюць некаторыя лічбы.

Так, са слоў генерал-лейтэнанта міліцыі ў адстаўцы Мечыслава Грыба, у параўнанні з часамі БССР колькасць міліцыі павялічылася недзе ўтрая: тады было 40-45 тысяч, а сёння 100 тысяч і вышэй.

Юрый Сівакоў, які ўзначальваў МУС з 8 лютага 1999-га да 21 красавіка 2000-га, распавядаў, што ў яго было звыш 100 тысяч падначаленых плюс 12 тысяч вайскоўцаў унутраных войскаў.

А Уладзімір Навумаў (міністр унутраных спраў з 24 верасня 2001-га да 6 красавіка 2009-га) у 2007 годзе ў інтэрв'ю інтэрнэт-часопісу «Новая палітыка» паведамляў пра 77 тысяч супрацоўнікаў, з якіх 11 тысяч — вайскоўцы ўнутраных войскаў, ды плюс да гэтага 12 тысяч рабочых і служачых аб'яднання аховы.

Разам — 89 тысяч чалавек.

У Італіі, паводле звестак на 2013 год, на 100 тысяч насельніцтва прыпадала 552 паліцэйскія, у Балгарыі — 442, у Чэхіі — 405, Францыі — 369, Польшчы — 264, у ЗША — 233. Найбольшыя суадносіны пасля Беларусі былі зафіксаваныя ў Расеі — 976. Найменшы еўрапейскі паказчык у Швецыі — 195 — 200 на 100 тысяч насельніцтва.

А ў 2013 годзе ў прэсе ўсплывалі звесткі ААН, паводле якіх на 100 тысяч насельніцтва ў Беларусі прыпадае 1442 супрацоўнікі МУС. Дарэчы, сярэднесусветны паказчык складаў тады 300 паліцэйскіх на 100 тысяч чалавек. ААН рэкамендуе 222, а ў СССР было 214 міліцыянтаў на 100 тысяч насельніцтва.

Варта, праўда, адзначыць, што ў МУС з 2013 года праводзілася кадравая аптымізацыя, таму можна выказаць здагадку, што колькасць супрацоўнікаў міліцыі стала хоць трохі, але меншай. Наперадзе — яшчэ адно скарачэнне. Паводле папярэдніх ацэнак — адсоткаў на 20.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках