28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паралімпіец, які прыдумаў акцыю Фомачкіна, пабудуе катэдж у «Драздах»

48
Паралімпіец, які прыдумаў акцыю Фомачкіна, пабудуе катэдж у «Драздах»
АЛЕГ ШЭПЕЛЬ
ФОТА: ВІКТАР ТАЛОЧКА

Менскі гарвыканкам вызначае гаспадароў апошніх свабодных участкаў у былой вёсцы Вяснінцы, або так званым пасёлку «Дразды-2».

Нагадаем, у кастрычніку 2016 года зямельны ўчастак у гэтым раёне дастаўся кіраўніцы Адміністрацыі прэзідэнта Наталлі Качанавай. Як стала вядома nn.by, раздача элітнай зямлі працягнулася.

Новым жыхаром «Драздоў-2» стане 49-гадовы старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель.

Рашэнне Менгарвыканкама №400/1 аб выдзяленні 15 сотак зямлі ў водаахоўнай зоне датуецца 2 лютага 2017 года.

Нагадаем, зямля пад будаўніцтва катэджа ў Менску павінна размяркоўвацца наступным чынам: спачатку яе павінны прапанаваць шматдзетным сем'ям з чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоў. Калі ахвочых няма, участак выстаўляецца на аўкцыён. Участак Шэпеля ў свабодны доступ не трапляў.

Найбліжэйшымі суседзямі старшыні Паралімпійскага камітэта стануць вышэйзгаданая Наталля Качанава, а таксама беларуска-расейскі касманаўт Алег Навіцкі.

Дом Шэпеля будзе знаходзіцца прама за домам Качанавай. Пакуль будаўніцтва яшчэ не пачыналася.

ДОМ ШЭПЕЛЯ БУДЗЕ ЗНАХОДЗІЦЦА ПРАМА ЗА ДОМАМ КАЧАНАВАЙ. ПАКУЛЬ БУДАЎНІЦТВА ЯШЧЭ НЕ ПАЧЫНАЛАСЯ.

Хто такі Алег Шэпель? Ён нарадзіўся ў вёсцы пад Быхавам ў 1969 годзе. У раннім узросце страціў маці, а бацька скіраваў яго ў Шклоўскі дом-інтэрнат для дзяцей з аслабленым зрокам. Алег займаўся спортам і трапіў у каманду СССР, у складзе якой перамог на Паралімпіядзе. Усяго ў Шэпеля пяць залатых медалёў у савецкай і беларускай нацыянальных камандах. Таксама ў біяграфіі згаданыя перамогі на чэмпіянатах свету і Еўропы па міні-футболу.

Пасля таго як Шэпель узначаліў таварыства інвалідаў па зроку (16 тысяч чалавек), то ўшчыльную заняўся бізнэс-структурай БелТІЗ — вытворчасць рознай тэхнікі, электрабытавых прыбораў, цвікоў... Акрамя таго, таварыства валодае і сеткай гатэляў.

З 2002 года Шэпель узначальвае Паралімпійскі камітэт. Летась ён адзначыўся ў скандале, паабяцаўшы выйсці на цырымонію адкрыцця Гульняў-2016 не толькі з беларускім, але і расейскім сцягам у знак салідарнасці з расейцамі, дыскваліфікаванымі за ўжыванне допінгу. Сам Шэпель ажыццявіць перфоманс не адважыўся і дэлегаваў прызначаную акцыю Андрэя Фомачкіна.

Сам Фомачкін атрымаў кватэру ў Падмаскоўі. А Шэпелю дастанецца дом у «Драздах-2».

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках