27 красавiка 2024, Субота, 21:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шорац паабяцаў на тыдзень спыніць будоўлю ў Курапатах

9
Шорац паабяцаў на тыдзень спыніць будоўлю ў Курапатах
Фота: «Радыё Свабода»

Сустрэча чыноўніка з актывістамі працягвалася паўтары гадзіны.

Сёння у свой прыёмны дзень «мэр» Менска Андрэй Шорац сустрэўся з абаронцамі Курапатаў, паведамляе tut.by.

Да кіраўніка горада паводле папярэдняй дамоўленасці прапусцілі толькі чатырох чалавек — сустаршыню аргкамітэта ў стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Паўла Севярынца, старшыню Партыі БНФ Аляксея Янукевіча, сябра грамадзянскай ініцыятывы «Эксперты ў абарону Курапатаў» Марата Гаравога і жыхары Зялёнага Луга Юрыя Сцепанішчава.

Іншыя актывісты, гісторыкі і журналісты засталіся чакаць вынікаў сустрэчы ў фае Менгарвыканкама. Іх прыняць адмовіліся.

Актывісты прыйшлі да мэра горада, каб абмеркаваць узвядзенне бізнэс-цэнтра на вуліцы Мірашнічэнкі — праз дарогу ад Курапатаў. Будынак ўзводзяць у былой ахоўнай зоне. Аб'ект уключылі ў план горада ў 2013 годзе, закрануўшы і месца пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій. У 2014-м мяжы ахоўнай зоны звузілі і канчаткова ўзаконілі будоўлю.

Павал Севярынец сказаў, што яны маюць намер патрабаваць, як мінімум, прыпынку будаўніцтва бізнес-цэнтра на былой ахоўнай зоне на вуліцы Мірашнічэнкі. Але ў ідэале — аднаўленне ахоўнай зоны Курапатаў у межах, зацверджаных у 2003 годзе.

Сустрэча працягвалася паўтары гадзіны. Акрамя мэра Менска Андрэя Шорца, на ёй прысутнічалі яго намеснік Віктар Лапцеў і кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка.

«Мы гаварылі пра тое, што неабходна спыніць будаўніцтва і аднавіць мяжы ахоўнай зоны, якія былі зацверджаны ў 2003 годзе, — распавёў пра вынікі сустрэчы Павел Севярынец. — Ідэя пра мемарыял уладамі прынятая».

Кіраўніцтва горада намагае, што будаўніцтва вядзецца на законных падставах і «ніякіх костак на гэтым месцы няма». Андрэй Шорац паабяцаў, што будоўля будзе спыненая як мінімум на тыдзень, за гэты час гарадскія ўлады правядуць перамовы з Міністэрствам культуры і іншымі ведамствамі.

«Яны таксама прасілі прыбраць лагер абароны каля будоўлі, але на гэта мы пойдзем толькі пасля таго, як з'явіцца пісьмовае пацверджанне прыпынення будаўніцтва», — адзначыў сустаршыня аргкамітэта стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Нагадаем, ужо больш за тыдзень грамадзянскія актывісты кругласутачна дзяжураць каля будоўлі бізнэс-цэнтра ў Курапатах. Мясцовыя жыхары сабралі больш за тысячу подпісаў супраць будаўніцтва ў іх раёне новага будынка. У панядзелак працоўныя прыпынілі працы на аб'екце і вывезлі частку тэхнікі.

Курапаты — лясное ўрочышча на паўночна-усходзе Менска, дзе былі выяўленыя масавыя пахаванні расстраляных у канцы 1930 — пачатку 1940-х гадоў. Колькасць ахвяр дагэтуль застаецца дакладна невядомай, але, паводле афіцыйных звестак, можа дасягаць некалькіх тысяч чалавек.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках