27 красавiка 2024, Субота, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі ў Менску з'явяцца «замаскаваныя» кантралёры

42
Стала вядома, калі ў Менску з'явяцца «замаскаваныя» кантралёры
ФОТА: ONLINER.BY

Чакаецца, што гэта дазволіць збіраць больш штрафаў з «зайцоў».

Кантралёры «ў цывільным» з’явяцца ў трамваях Менска ў першай палове сакавіка, паведаміў карэспандэнту БелТА начальнік кантрольна-рэвізорскай службы ГП «Мінсктранс» Юрый Давідовіч.

«Пастанова аб змене падыходаў да працы кантрольна-рэвізорскай службы павінна быць прынятая ў найбліжэйшы час. Пакуль новаўвядзенне закране трамвайныя маршруты, ужо ў першай палове сакавіка кантралёры адмовяцца ад спецыяльнай формы. Пазней магчымы распаўсюд такой практыкі і на тралейбусныя маршруты», - адзначыў Юрый Давыдовіч.

Разам з тым у работнікаў пры сабе павінны быць пасведчанне, бэйдж з фота і ўказаннем пасады, а таксама прылады для праверкі аплаты праезду. Юрый Давыдовіч нагадаў, што штраф за праезд без квітка ў грамадскім транспарце складае Br11,5.

Чакаецца, што такія захады зробяць кантралёраў менш прыкметнымі, «зайцам» стане складаней ухіляцца ад адміністрацыйнай адказнасці.

Некалькі гадоў таму ў сталіцы ўжо ўносіліся змены ў форму рэвізораў - сінюю з яскравымі жоўтымі ўстаўкамі вопратку замянілі на менш кідкую сінюю.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках