26 красавiка 2024, Пятніца, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гулец нацыянальнай каманды Сербіі падпісаў кантракт з БГК імя Мяшкова

Гулец нацыянальнай каманды Сербіі падпісаў кантракт з БГК імя Мяшкова
ПЕТАР ДЖОРДЖЫЧ

Кантракт разлічаны на два сезоны.

Берасцейскі гандбольны клуб імя Мяшкова падпісаў кантракт з гульцом нацыянальнай каманды Сербіі Петарам Джорджычам, паведамляе БелТА.

Працоўнае пагадненне з 26-гадовым левым паўсярэднім гульцом увойдзе ў дзеянне з ліпеня гэтага года. Кантракт разлічаны на два сезоны.

Петар Джорджыч з 1997 года жыве ў Нямеччыне, дзе і спасцігаў азы гандбола. Ён выступаў за моладзевыя клубы «Валаў» і «Кірхцэль», прызнаваўся адным з найбольш таленавітых гандбалістаў Нямеччыны. У бундэслізе серб гуляў у «Вецлару», «Фленсбургу», «Гамбургу». З 2010 года з'яўляецца гульцом нацыянальнай каманды Сербіі.

Петар Джорджыч у новым сезоне будзе не адзіным пачаткоўцам у БГК. Раней клуб падпісаў кантракты з левым паўсярэднім гульцом Паўлам Горакам, які выступае за чэшскую зборную, і галкіперам каманды Беларусі Іванам Мацкевічам.

Цяпер Берасцейскі гандбольны клуб рыхтуецца да чарговага матчу Лігі чэмпіёнаў. Дома 4 сакавіка «мяшкоўцы» будуць супрацьстаяць македонскаму «Вардару». Падапечныя Сяргея Бябешкі ўжо забяспечылі сабе выхад у 1/8 фіналу турніру. Яны змагаюцца за больш высокае месца ў табліцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках