27 красавiка 2024, Субота, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Малдовы адклікаў амбасадара з Расеі

Урад Малдовы адклікаў амбасадара з Расеі

Прычыны адклікання дыпламата не ўдакладняюцца.

Урад Малдовы адклікае з пасады пасла ў РФ Дзмітрыя Брагіша, які таксама ўзначальваў дыпламатычнае прадстаўніцтва рэспублікі ў Таджыкістане. Такая пастанова была прынятая на пасяджэнні кабінета міністраў, піша tass.ru.

Праект пастановы прадставіла намесніца міністра замежных спраў і еўрапейскай інтэграцыі Даніэла Марар, якая не патлумачыла прычыны адклікання дыпламата.

У прэс-службе замежнапалітычнага міністэрства таксама адмовіліся яе каментаваць. Згодна з мясцовым заканадаўствам, гэтую пастанову павінен ухваліць прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.

Брагіш займаў пасаду амбасадара ў Расеі і Таджыкістане з 27 лістапада 2015 года. З 1999 да 2001 года ён узначальваў урад за прэзідэнтам Пятром Лучынскім.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках