28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крывушэнка прызначаны в. а. галоўнага трэнера каманды Беларусі

4
Крывушэнка прызначаны в. а. галоўнага трэнера каманды Беларусі
ІГАР КРЫВУШЭНКА

Дакументальна стасункі будуць зарэгістраваныя найбліжэйшымі днямі.

Сёння адбылася сустрэча паміж старшынём АБФФ Сяргеем Румасам і беларускім трэнерам Ігарам Крывушэнкам. Вынікам размовы стала дамоўленасць аб прызначэнні айчыннага спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай каманды краіны ў якасці выканаўцы абавязкаў, паведамляе афіцыйны сайт АБФФ.

Дакументальна стасункі будуць зарэгістраваныя найбліжэйшымі днямі.

Ігар Крывушэнка двойчы здабываў чэмпіёнства з футбольным клубам БАТЭ (2006, 2007), двойчы здабываў Кубак Беларусі з БАТЭ ў 2006 годзе і жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» у 2016 годзе, а таксама вывеў расейскі футбольны клуб «Сібір» у Прэм'ер-лігу за дэбютны сэзон і дайшоў з ім да фіналу Кубка Расеі-2010.

Спецыяліст таксама паспеў папрацаваць з футбольным клубам «Дынама-Мінск», які прывёў да сярэбраных медалёў чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2008.

Каманда Беларусі заставалася без галоўнага трэнера з снежня 2016-га, калі быў звольнены Аляксандр Хацкевіч.

АБФФ правяла перамовы з некалькімі кандыдатамі, але іхнія прозвішчы афіцыйна не абвяшчаліся. У СМІ мільгалі імёны блізу дзясятка прэтэндэнтаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках