27 красавiка 2024, Субота, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Індэкс Dow Jones абнавіў гістарычны максімум пасля прамовы Трампа

3
Індэкс Dow Jones абнавіў гістарычны максімум пасля прамовы Трампа

Асноўны паказчык справовай чыннасці ў ЗША ўпершыню ў гісторыі перасягнуў 21000 пунктаў.

Амэрыканскі фондавы рынак устанавіў рэкордныя дзённыя максімумы. Індэкс Dow пераадолеў адзнаку 21000 пунктаў упершыню ў гісторыі, бо акцыі банкавага сэктару выраслі на фоне чаканага павышэння стаўкі ў сакавіку, а больш узважаны тон выступу Дональда Трампа надаў інвестарам упэўненасць, перадае ВВС .

Выступаючы ўпершыню перад кангрэсам ЗША у аўторак, Трамп сказаў, што хоча стымуляваць рост амэрыканскай эканомікі з дапамогай «маштабнай» падатковай ільготы, укласці $1 трыльён ў інфраструктуру і перагледзець сістэму аховы здароўя былога прэзідэнта ЗША Барака Абамы, вядомую як Obamacare.

У сваёй прамове ён падкрэсліў, што новая адміністрацыя мае намер фактычна адмовіцца ад інтэрвенцыянізму за мяжой і надаваць асноўную ўвагу развязанню праблем і задач ЗША. За асноўны метад дасягнення гэтай мэты цяперашні амэрыканскі ўрад уважае забеспячэнне значна больш магутнага росту нацыянальнай эканомікі.

Фінансавы індэкс S&P 500 на фоне выступу Трамп вырас на 2%, значна перасягнуўшы іншыя 10 асноўных сэктараў дзякуючы ўздыму JPMorgan, Bank of America, Citigroup і Wells Fargo. Індэкс KBW Nasdaq Bank вырас на 2,8 працэнта, прадаючыся на максімальным узроўні з канца 2007 года.

Мяжу 20000 пунктаў індэкс Dow Jones пераадолеў 26 студзеня. Як адзначае газэта The Wall Street Journal, курсы акцый растуць з дня прэзідэнцкіх выбараў 8 лістапада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках