27 красавiка 2024, Субота, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Злотнікаў: Без сістэмных рэформаў заробкі ўпадуць яшчэ больш

5
Леанід Злотнікаў: Без сістэмных рэформаў заробкі ўпадуць яшчэ больш
ЛЕАНІД ЗЛОТНІКАЎ

Са слоў эканаміста, Беларусь мае патрэбу як у палітычных рэформах, так і эканамічных.

Эканаміст Леанід Злотнікаў распавёў у інтэрв'ю «Радыё Свабода» , што чакае беларускую эканоміку ў найбліжэйшай будучыні, калі ўлады не зменяць палітычную мадэль і эканамічную сістэму.

«У нас прыклад перад вачыма - Куба і Паўночная Карэя. Да гэтага і прыйдзем, калі працягнецца як ёсць, калі не зменяцца палітычная мадэль і эканамічная сістэма».

Эканаміст мяркуе, што калі падзеі будуць развівацца так, як цяпер, і не будзе сістэмных рэформаў, заробкі да коштаў упадуць яшчэ больш:

«У мінулыя гады была папулярная палітыка даваць людзям грошы і падвышаць заробкі, каб зварухнулася эканоміка. Але гэта кейнсіянскі падыход (ад імя ангельскага эканаміста Джона Кейнса - заўвага), які працуе толькі ў пэўных выпадках, калі эканоміка знаходзіцца ў цыклічным крызісе. Гэта не той крызіс, які ў нас - у нас крызіс усёй сістэмы.

Там разлічваецца так, што прадпрымальнікі чагосьці недалічыліся, недавырабілі адно і перавырабілі другое, таму на ўсю вытворчасць не стае попыту. У такім выпадку сапраўды развязка даць вялікія грошы і падвысіць заплату выведзе эканоміку з крызісу. Але гэта толькі ў тым выпадку, калі ёсць свабодныя магутнасці і калі звычайны крызіс перавытворчасці. А калі сістэмны крызіс, крызіс неэфэктыўнай сістэмы, якая рэгулярна падтрымлівала попыт вышэйшы за магчымасці эканомікі, дзякуючы субсідыям і пазыках, праяданню асноўных фондаў...

Як я ўяўляю, спажыванне ўсё яшчэ застаецца большым, чым магчымасці эканомікі. Адмоўнае сальда аплатнага балансу ў 2016 годзе, якое паказвае, наколькі спажываем больш, чым вырабляем, - мінус 2 млрд даляраў. І застаюцца запазычанасці, якія трэба аддаць. І банкі павінны аддаваць, і прадпрыемствы банкам, а няма з чаго аддаваць. Пагаршаецца праблема ў тым, што трэба аддаваць пазыкі, якія праелі раней, і невядома, з чаго іх аддаваць.

Але калі ўсё абладзіцца, калі ўзровень спажывання будзе адпавядаць магчымасцям эканомікі, заробкі будуць яшчэ ніжэйшыя», - адзначыў Злотнікаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках