26 красавiка 2024, Пятніца, 11:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лёніку Тарасевічу — 60 гадоў

3
Лёніку Тарасевічу — 60 гадоў
ЛЁНІК ТАРАСЕВІЧ
ФОТА: RADIO.BIALYSTOK.PL

Вядомы беларускі мастак сёння адзначае юбілей.

Лёнік Тарасевіч (Leon Tarasewicz) беларус па паходжанні, нарадзіўся 14 сакавіка 1957 у вёска Валілы Беластоцкага павета Падляскага ваяводства Польшчы.

Скончыў ліцэй у Супраслі, а ў 1984 годзе факультэт жывапісу ў Акадэміі мастацтваў у Варшаве. Дыпломную працу выканаў пад кіраўніцтвам Тадэвуша Дамініка.

З 1996 года Лёнік Тарасевіч выкладае ў Акадэміі жывапісу. Падкрэслівае сваё беларускае паходжанне і бярэ актыўны ўдзел ў жыцці беларускай дыяспары ў Польшчы. Адзін з заснавальнікаў штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча». Супрацоўнічае з галерэяй Варшаўскай Фоксал, Познанскай галерэяй Эга, а таксама з Люблінскай галерэяй Белая. Неаднаразова ўдзельнічаў у мастацкіх выставах у Беларусі (IN-FORMATION 95 і іншыя).

Узнагароды

Атрымаў узнагароду газеты «Polityka», у 2000 годзе, узнагароду імя Яна Цыбіса (таксама ў 2000) і ўзнагароду Фонду Соф'і і Ежы Навасельскіх.

У 2007 годзе Тарасевіч атрымаў Вялікую ўзнагароду Фонду культуры за 2006 год «за істотны ўнёсак у класічны жывапіс і мастацтва».

17 студзеня 2011 года «за выбітны ўнёсак у нацыянальную культуру Польшчы, за дасягненні ў галіне мастацкай творчасці і выкладчыцкай дзейнасці» атрымаў Крыж ордэна Адраджэння Польшчы.

У апублікаваным рэйтынгу 2008 году найдаражэйшых польскіх мастакоў на аўкцыёнах у Польшчы Тарасевіч займаў 10 пазіцыю: за ягоную карціну, напісаную ў 1985 годзе, калекцыянер заплаціў 150 тысяч злотых (блізу 45 000 еўраў).

З юбілеем вядомага мастака сёння павіншавала адна з найбуйнейшых польскіх газет «Gazeta Wyborcza».

Сайт Charter97.org далучаецца да віншаванняў юбіляра!

Фота: dziennikwschodni.pl
Фота: Jan Rolke / Forum
Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках