27 красавiка 2024, Субота, 7:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: У такой сітуацыі ўлада павінна скакаць крыжачок

25
Леанід Заіка: У такой сітуацыі ўлада павінна скакаць крыжачок
ЛЕАНІД ЗАІКА

Эканаміст пракаментаваў абмежаванні паставак расейскага паліва ў Беларусь.

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка пракаментаваў «Салiдарнасцi» зніжэнне паставак расейскага паліва.

– У Беларусі патрэба ў паліве блізу 7 мільёнаў тон, а беларускія заводы здольныя перапрацоўваць 30 мільёнаў тон нафты, – патлумачыў эканаміст. – Няхай цяпер гэтая лічба паменшылася да 18 мільёнаў тон, усё роўна запас трываласці застаецца.

На думку экспэрта, куды большую пагрозу эканамічнай бяспецы ўяўляюць дзеянні беларускага ўрада, якія апошнім часам выглядаюць «няўдалым перамоўшчыкам».

– Тут няма пагрозы, а ёсць сіндром нахлебніка, які прывык, каб яго ўтрымлівалі, – падкрэсліў Леанід Заіка. – Нафтавая іголка – гэта трагедыя Беларусі. Праз гэта ў нас не развіваюцца ні сучасныя тэхналогіі, ні малы і сярэдні бізнэс. Так што ў нейкім сэнсе расейцы робяць нам вельмі добры падарунак, паказваючы, што не варта сядзець і чакаць таннай расейскай нафты.

Адказваючы на пытанне, ці могуць дзеянні расейскіх уладаў адбіцца на беларускім экспарце нафтапрадуктаў, суразмоўца не выключыў, што краіна пазбавіцца часткі «жаданага прыбытку».

– Трэба разумець, што ніякай нафтагазавай спрэчкі няма, а ёсць праца Крамля па кадраваму пытанню ў Беларусі. Гэта праца ўсіх расейскіх афіцыйных і неафіцыйных службаў, з мэтай паставіць беларускага прэзідэнта на месца. У такой сітуацыі ўлада павінна скакаць крыжачок, адпраўляць смажаных парасят у Маскву. Бо гэта ніякая не эканамічная спрэчка, а асабістая праблема спадара Пуціна і Лукашэнкі, – заўважыў Леанід Заіка.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках