Forbes: У Беларусі амаль рэвалюцыя
35- 16.03.2017, 12:06
- 52,693
Наша краіна выходзіць на першыя месцы ў навінавых стужках амерыканскіх выданняў.
Каментуючы «Маршы недармаедаў», якія прайшлі 15 сакавіка ў Менску і рэгіёнах, выданне Forbes адзначае, што грамадскія пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі, якія пачаліся ў сярэдзіне лютага ў адказ на падатак для «дармаедаў», выраслі і ператварыліся ў попыт на сістэмныя палітычныя змены (пераклад - Charter97.org).
«Беларусі звычайна не надаецца першае месца сярод краін, якія трапляюць у навінавыя стужкі амерыканскіх выданняў.
Аднак нядаўнія падзеі даюць важкія падставы звярнуць увагу на гэтую краіну. Грамадскія пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі, пачаліся ў сярэдзіне лютага ў адказ на падатак на «дармаедства», спарадзілі попыт на сістэмныя палітычныя змены.
Нягледзячы ні на што, змены наступаюць нават у апошняй дыктатуры Еўропы», - піша Forbes у артыкуле пад назвай «У Беларусі амаль рэвалюцыя: Лукашэнка балансуе паміж Пуціным і Майданам».