26 красавiка 2024, Пятніца, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшаў новы альбом Depeche Mode

7
Выйшаў новы альбом Depeche Mode

Музычныя крытыкі расчахліў клавіятуры, а меламаны ва ўсім свеце затаілі дыханне.

Нарэшце адбылося тое, чаго мільёны людзей чакалі цэлыя чатыры гады: наўнюткі, толькі-толькі са студыі дыск Spirit легендарных Depeche Mode 17 сакавіка паступіў у продаж. Беларусам гэтая навіна цікавая ўдвая, паколькі 17 ліпеня група прэзентуе альбом ужывую на «Менск-Арэне».

Першыя падрабязнасці пра новую кружэлку пачалі прасочвацца ў прэсу яшчэ летась. Тады стала вядома, што прадзюсаваннем займаецца той самы Джэймс Форд, які прыклаў руку да суперпаспяховых працаў Arctic Monkeys і Florence And The Machine, піша interfax.by.

На прэс-канферэнцыі ў Мілане журналісты змаглі даведацца сёе-тое пра новую працу ад саміх Depeche Mode. Музыкі адразу заінтрыгавалі: паводле іхніх словаў, альбом кардынальна адрозніваецца духам ад усяго зробленага раней. Мінулыя працы былі адлюстраваннем унутранага свету ўдзельнікаў групы, а Spirit звернуты ў навакольны свет.

Каб канцэпцыя стала больш зразумелая, музыканты прадэманстравалі публіцы невялікі фрагмент кліпа на адну з песняў новага альбома.

Самі Depeche Mode праведзенай працай задаволеныя – а гэта кажа пра многае. Дэйв Гаан не хавае свайго захаплення:

– Мы ганарымся гэтым альбомам, яго гучанне ўражвае. Ён свежы і запісаны выдатнымі музыкамі пры ўдзеле выдатных прадзюсараў. У ім поўна выдатных песняў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках