26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Хацкевіч – асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»

3
СМІ: Хацкевіч – асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама»
АЛЯКСАНДР ХАЦКЕВІЧ
ФОТА: EPA

Былы рулявы каманды Беларусі можа ўзначаліць самы тытулаваны клуб Украіны.

Беларускі трэнер Аляксандр Хацкевіч з'яўляецца асноўным кандыдатам на пасаду галоўнага трэнера кіеўскага «Дынама» ў выпадку адстаўкі Сяргея Раброва, піша «Трибуна».

Прэзідэнт кіяўлян Ігар Суркіс ужо правёў перамовы з Хацкевічам.

Яшчэ адным прэтэндэнтам на месца Раброва з'яўляецца Юрый Калітвінцаў, які ўзначальвае маскоўскае «Дынама».

Апошнім месцам працы Хацкевіча была нацыянальная каманда Беларусі. Таксама ён быў галоўным трэнерам моладзевай каманды «Дынама».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках