26 красавiка 2024, Пятніца, 10:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вольскі павінен быў закрыць выставу «Музыка без межаў», а ў выніку падоўжыў яе

Вольскі павінен быў закрыць выставу «Музыка без межаў», а ў выніку падоўжыў яе
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

Дзякуючы ажыятажу публікі экспазіцыя была падоўжаная на тыдзень.

19 сакавіка ў культурнай прасторы ЦЭХ у Менску павінна было адбыцца закрыццё выставы «Музыка без межаў», якое суправаджаецца сустрэчай з адным з аўтараў карцін — Лявонам Вольскім. Натуральна, прыхільнікі рознабаковых талентаў беларускіх музыкаў не маглі прапусціць падзею, перадае «Еўрарадыё» Аднак у выніку выстава так і не закрылася: улічваючы цікавасць публікі, пастанавілі падоўжыць экспазіцыю яшчэ на тыдзень.

Натуральна, што не абышлося без невялікага канцэрту Лявона Вольскага. Сярод публікі быў і лідар «Дай Дарогу!» Юрый Стыльскі, які быў праездам у Менску, яго карціны таксама прэзентаваныя на выставе. Лявон заўважыў Юру і прапанаваў яму зайграць некалькі песень. Публіка з аднолькавым задавальненнем падпявала як Вольскаму, так і Стыльскаму.

ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках