26 красавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

25 сакавіка трэба выйсці дзеля сябе

26
25 сакавіка трэба выйсці дзеля сябе
ПАВЕЛ ВІНАГРАДАЎ
ФОТА: «ЕЎРАРАДЫЁ»

А 14.00 ля Акадэміі навук у Менску адбудзецца дэманстрацыя і народны сход.

Грамадскі актывіст Павел Вінаградаў заклікаў беларусаў выйсці на Дзень Волі дзеля сябе.

«Такім чынам, я не ведаю, як пачаць, таму з месца ў кар'ер:

1) «Мне не падабаецца Статкевіч, таму я не хачу ісці на Дзень Волі». Ну дык не прыходзь дзеля Статкевіча. Прыходзь дзеля сябе. Ці наогул не прыходзь.

2) «Які план мерапрыемствы? Раскажы мне план, а то я не прыйду!». Для цябе пакуль план такі: а 14.00 ты прыходзіш на Акадэмію Навук, глядзіш на тое, што адбываецца і знаходзішся там, пакуль цябе ўсё задавальняе. Калі што - ідзеш дадому і прадаўжаеш ныць у «Фэйсбуку».

3) «А Статкевіч гарантуе маю бяспеку? Хай дасць гарантыі і тады я пайду». Не гарантуе. Я табе больш скажу - ты не будзеш у бяспецы, нават калі дома застанешся. Гэта Беларусь, дзетка.

4) «25-га сакавіка, наогул, дзень нараджэння БНР. Не хачу пратэставаць. Хачу святкаваць». Ну так не пратэстуй. Святкуй. А 14.00 на Акадэміі навук.

5) «Ой, ды 25-га ўсё ляснецца і нічога не будзе». Можа і не будзе. А можа і будзе. Не ведаю. Затое дакладна ведаю, хто будзе рады, калі мы не выйдзем. Гэта бобікі, гэбуха, чыноўнікі і ўсім вядомая сямейка».

Павел Вінаградаў

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках