26 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога дыпламата РФ назвалі галоўным арганізатарам бунту ў Чарнагорыі

9
Былога дыпламата РФ назвалі галоўным арганізатарам бунту ў Чарнагорыі

Расейская агентура падрыхтавала групу з 500 чалавек.

Адзін з фігурантаў справы аб расследаванні спробы перавароту ў Чарнагорыі ў кастрычніку мінулага года Аляксандр Сіндэліч заявіў, што яго завербаваў Эдуард Шышмакоў, былы расейскі дыпламат і агент ГРУ РФ.

Пра гэта піша Vijesti (пераклад – eurointegration.com.ua).

Са слоў Сіндэліча, Эдуард («Эдзі») Шышмакоў арганізаваў групу з 500 чалавек, якія ў дзень галасавання падчас парламенцкіх выбараў у Чарнагорыі 16 кастрычніка 2016-га года павінны былі ажыццявіць пераварот у краіне, арыштаваць і забіць прэм'ер-міністра Міла Джуканавіча.

Са слоў Сіндэліча, мае дачыненне да перавароту і апазіцыйны «Дэмакратычны фронт» Чарнагорыі, аднак, ключавой фігурай і асноўным фінансавым донарам мяцежнікаў быў менавіта «Эдзі» Шышмакоў.

Таксама Сіндэліч сцвярджае, што на працягу мінулага года некалькі разоў таемна сустракаўся з Шышмаковым у Маскве, дзе атрымліваў інструкцыі, як не толькі арганізаваць групу, але і закупку зброі і абмундзіравання.

Адзначым, як піша выданне, адвакаты іншых абвінавачаных у спробе перавароту сцвярджаюць, што паказанні Сіндэліча з'яўляюцца «фантастычнымі і нелагічнымі».

Таксама варта дадаць, Сіндэліч паведаміў пра тое, што ведае Шышмакова з 2014 года, тады Шышмакоў быў прадстаўлены яму ў якасці «дабрачынца».

Нагадаем, 16 кастрычніка мінулага года ў дзень парламенцкіх выбараў у Чарнагорыі арыштавалі 20 грамадзян Сербіі, абвінаваціўшы іх у планаванні ўзброеных нападаў на дзяржаўныя ўстановы.

Апазіцыйныя партыі заявілі, што ўся аперацыя была сфабрыкаваная, і абвінавацілі прэм'ера Міла Джуканавіча ў выкарыстанні службаў бяспекі для працягу свайго кіраўніцтва краінай, якое доўжыцца ўжо чвэрць стагоддзя.

Перад галасаваннем Джуканавіч заявіў, што Расея фінансуе апазіцыю для таго, каб сарваць будучае сяброўства Чарнагорыі ў NATO.

У лістападзе Міла Джуканавіч абвінаваціў прарасейскую апазіцыю ў непасрэднай датычнасці да сцэнароў сілавой змены ўлады ў краіне і яго забойства ў дзень выбараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках