26 красавiка 2024, Пятніца, 5:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады гатовыя прадаць акцыі 514 прадпрыемстваў

70
Улады гатовыя прадаць акцыі 514 прадпрыемстваў

Сярод іх «Нафтан», «Белавія», «Беларуськалій» і МАЗ.

Дзяржкаммаёмасць Беларусі абвясціла аб правядзенні работ у продажы акцый акцыянерных таварыстваў і прадпрыемстваў з доляй дзяржуласнасці, паведамляе interfax.by. Усяго ў гэтым пераліку 514 прадпрыемстваў.

«Дзяржаўны камітэт маёмасці абвясціў аб правядзенні работ для продажу на аўкцыёнах і ў конкурсе, акцый акцыянерных таварыстваў і прадпрыемстваў, якія належаць Рэспубліцы Беларусь, як маёмасных комплексаў рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў», - праінфармавалі ў камітэце.

Напрыклад, дзяржава гатовая прадаць свае акцыі ў такіх прадпрыемствах, як «Авіякампанія «Белавія», «Беларуськалій», «Нафтан», БелАЗ, МАЗ, БАТЭ, «Атлант», «Гомельдрэў», «Гомсельмаш», «Керамін» і нават «Другі нацыянальны тэлеканал».

Таксама да прыватызацыі прапануецца цэлы шэраг прадпрыемстваў вайскова-прамысловага комплексу - барысаўскія «140 рамонтны завод» і «2566 завод у рамонце радыёэлектроннага ўзбраення», баранавіцкі «558 АРЗ», менскія «МЗКЦ» і «КБ Радар - кіроўная кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі».

У дзяржкамітэце маёмасці нагадалі, што продаж прыналежных Беларусі акцый акцыянерных таварыстваў і прадпрыемстваў як маёмасных комплексаў вядзецца на пастанову Лукашэнкі.

Пачатковы кошт продажу аб'ектаў прыватызацыі ўстанаўліваецца іх рынкавым коштам. Вызначэнне рынкавай ацэнкі акцый вядзецца

пасля прыняцця пастановы Лукашэнкам аб іх продажы.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках