26 красавiка 2024, Пятніца, 16:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маці Максіма Філіповіча: Прыйдзе дзень і кожны беларус плюне ў твар тым, хто цяпер у «сістэме»

33
Маці Максіма Філіповіча: Прыйдзе дзень і кожны беларус плюне ў твар тым, хто цяпер у «сістэме»

Маці блогера заклікала суграмадзян 25 сакавіка паўстаць і сказаць рэжыму «Не!».

Пра гэта маці гомельскага блогера Максіма Філіповіча заявіла сёння на судзе ў Савецкім раёне Гомеля. Пастановай суда Максіму Філіповічу прадоўжылі адміністрацыйны арышт яшчэ на 5 дзён. Онлайн-рэпартаж з залы суда праводзіла «Радыё Свабода».

«Я хачу сказаць усім беларусам: людзі, калі вы адступіцеся, то будзе дрэнна ўсім – і нашым, і вашым, і тым, хто «за», і тым, хто «супраць».

Я вас заклікаю: адарвіце азадкі ад канап, ратуйце сваіх дзяцей і ўнукаў, іх будучыню ды іх жыццё. Для таго, каб гэта (затрыманне – рэд.) не паўтарылася, мы павінны паўстаць і сказаць «Не!». Такія рэчы дараваць нельга.

І я хачу сказаць усім, хто цяпер у гэтай сістэме: прыйдзе дзень, і сонца ўстане, і мы вас выведзем на Плошчы. Мы нічога з вамі рабіць не будзем, таму што добрыя. Але кожны, хто праходзіць міма вас – плюне ў твар. І вы захлыняцеся, вы не зможаце выплыць з таго, чым людзі будуць у вас пляваць», - заявіла маці Максіма Філіповіча.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках