26 красавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

24 сакавіка 1794 г. пачалося вызваленчае паўстанне на землях Беларусі

8
24 сакавіка 1794 г. пачалося вызваленчае паўстанне на землях Беларусі
ТАДЭВУШ КАСЦЮШКА

Паўстанне ўзначаліў нацыянальны герой Беларусі – Тадэвуш Касцюшка.

Фактычна паўстанне пачалося 12 сакавіка 1794 года, калі генерал Антоній Мадаліньскі адмовіўся скарачаць I Вялікапольскую брыгаду нацыянальнай кавалерыі і рушыў на чале яе з Астроленкі на Кракаў. Пачуўшы весці пра гэта Касцюшка неадкладна з'явіўся ў Кракаў і там абвясціў Акт паўстання, прысягнуў сам, прывёў да прысягі жыхароў і гарнізон. Актам паўстання, падпісаным усімі жыхарамі горада, Касцюшка быў абвешчаны «Начальнікам паўстання», і яму была прэзентаваная ўся паўната грамадзянскай і вайсковай улады ў краіне. Гэты дзень — 24 сакавіка — звычайна і лічыцца днём пачатку паўстання. У той жа дзень Тадэвуш звярнуўся да насельніцтва, выпусціўшы чатыры патрыятычныя адозвы: «Да войска», «Да грамадзян», «Да святарства», «Да жанчын».

Касцюшка абвяшчаўся вышэйшым і адзіным начальнікам узброеных сіл і кіраўніком усяго паўстання. Яму даручалася сфармаваць вышэйшы заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстання для ўсёй Рэчы Паспалітай - Вышэйшая народная рада (утворана 21 траўня).

Таксама былі ўтвораны некаторыя мясцовыя органы кіравання, а таксама Вышэйшая Народная рада Вялікага Княства Літоўскага (24 красавіка), якая прызначыла начальнікам паўстанцкіх узброеных сіл Вялікага княства Якуба Ясінскага. 7 траўня Касцюшка выдаў Паланецкі ўніверсал, якім ліквідавалася прыгоннае права.

Іменем Касцюшкі названы вуліцы і плошчы ў некаторых гарадах Беларусі, Літве, Польшчы і Украіны, а таксама — найвышэйшая гара Аўстраліі. Яго імя таксама ўвекавечана ў ЗША.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках