19 траўня 2024, Нядзеля, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гераічны ўчынак беларускага патрыёта на Дні Волі

49
Гераічны ўчынак беларускага патрыёта на Дні Волі

Журналісты спрабуюць дазнацца імя мужнага чалавека.

Адным з герояў Дня Волі стаў мужчына ў бейсболцы - беларускі патрыёт, які не змог прайсці міма кінутага на зямлю бел-чырвона-белага сцяга.

Рэжысёр Мікалай Халезін звярнуў увагу на ўчынак менчука.

Вакол хапалі людзей, але асабіста яго амапаўцы не чапалі.

Калі ж яны вырвалі вуду са сцягам у аднаго з дэманстрантаў, мужчына гучна абвясціў «Падымаем сцяг назад!» І з гонарам пайшоў з ім уздоўж праспекта. Бел-чырвона-белае палотнішча зноў паднялося над дэманстрантамі.

Мужчына не мог не разумець, чым скончыцца гісторыя. На яго накінуліся адразу тры амапаўцы, піша nn.by.

Спадзяемся, мужчына пазбег пакарання. Сайт Charter97.org просіць яго ці ягоных родных і сяброў адгукнуцца, каб паведаміць грамадскасці імя героя.

Нагадаем, што 25 сакавіка ўлады выставілі супраць мірных дэманстрантаў тысячы супрацоўнікаў АМАПа.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках