27 красавiка 2024, Субота, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Я па-ранейшаму перакананы, што да канца года Лукашэнкі не будзе ва ўладзе

13
Зміцер Бандарэнка: Я па-ранейшаму перакананы, што да канца года Лукашэнкі не будзе ва ўладзе
Зміцер Бандарэнка

Зняцце персанальных санкцый з сотняў чыноўнікаў і сілавікоў рэжыму Лукашэнкі было памылкай.

Пра гэта заявіў у каментары выданню «Гордан» каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

«Лукашэнка абвясціў вайну цэламу народу. Але дух беларусаў не зламаны. Сярэднявечныя метады ўжо не працуюць. Людзі арганізуюцца, і Лукашэнка нічога не зможа зрабіць. Гэта не 2010 год. Ужо іншыя настроі і эмоцыі. Было бачна, што людзі свядома ішлі ў аўтазакі. Гэты мірны негвалтоўны пратэст калі-небудзь усё адно пераможа. І я па-ранейшаму перакананы, што да канца года Лукашэнкі не будзе ва ўладзе», - адзначыў Бандарэнка.

На ягоную думку, Лукашэнка спалохаўся акцый пратэсту, якія прайшлі ў Беларусі.

«Мы ўбачылі паранаідальны панічны страх дыктатара, які разумеў: першае - калі не кінуць усе сілы (міліцыю, вайскоўцаў, спецслужбы), то людзей выйдзе вельмі шмат. Дыктатар спалохаўся і ужыў неадэкватную сілу да свайго народу. Другое - 25 Сакавіка мог стаць днём здабыцця суб'ектнасці беларускім народам і беларускай апазіцыяй, бо гэтыя пратэсты былі персаналізаванымі і звязанымі з імем лідара Беларускага нацыянальнага кангрэса Мікалая Статкевіча, які ўзяў на сябе адказнасць за гэтую акцыю», - падкрэсліў апазіцыянер.

Ён мяркуе, што Захад заўчасна зняў санкцыі з атачэння Лукашэнкі.

«Вэрхал у Беларусі магла б спыніць салідарная пазіцыя Захаду і суседніх краін, у тым ліку Украіны. Палітыка Еўразвязу, Польшчы, Украіны ў дачыненні да беларускага дыктатара з мэтай падаць яму моркву цалкам правалілася. Здыманне персанальных санкцый з сотняў чыноўнікаў і сілавікоў рэжыму Лукашэнкі было памылкай. Але еўрапейцы аддалі перавагу сябраваць з Лукашэнкам, каб праз Беларусь займацца кантрабандай у РФ. Мы неаднаразова папярэджвалі: вы падзеліце адказнасць за дзеянні Лукашэнкі, бо калі бандытаў заахвочваць, яны абавязкова пойдуць на новае злачынства. А цяпер, калі выявілася сапраўднае аблічча Лукашэнкі, я бачу шок у Польшчы. Прэзідэнт, кіраўнік Сената, МЗС вельмі здзіўленыя», - рэзюмаваў Бандарэнка.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках