26 красавiка 2024, Пятніца, 15:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінансавая міліцыя зацікавілася беларускамоўнымі праграмістамі

6
Фінансавая міліцыя зацікавілася беларускамоўнымі праграмістамі
ФОТА: SVABODA.ORG

У студэнтаў-праграмістаў беларускамоўнай праграмы спрабуюць «знайсці нейкія распіскі».

Як паведаміў «НН» адзін з сябраў «Інстытуту матэматыкі і кібернетыкі» Павел Бука, з ягоных звестак, цяпер следчыя фінансавай міліцыі гутараць са студэнтамі завочнай ўкраінскай праграмы «Інстытута» і слухачамі бясплатных лекцый.

«Спрабуюць знайсці сляды фінансавай дзейнасці, нейкія распіскі, хоць ніякай фінансавай дзейнасці ў Беларусі Інстытут не праводзіў», — кажа Павел Бука.

Беларускамоўных выкладчыкаў, сябраў «Інстытута матэматыкі і кібернетыкі» Паўла Буку і Дзмітрыя Канаплянікава 18 сакавіка дапыталі ў Дэпартаменце фінансавых расследаванняў КДК паводле падазрэння ў дзейнасці без ліцэнзіі. Перад тым у іх дома прайшлі ператрусы.

«Інстытут матэматыкі і кібернетыкі» —гэта грамадская арганізацыя, сябры якой распрацавалі адукацыйную праграму для беларускамоўнага навучання праграмістаў.

Яны дамовіліся з Міжнародным эканоміка-гуманітарным універсітэтам імя акадэміка Сцяпана Дземьянчука у Роўна (Украіна). Там беларускамоўныя праграмісты вучацца на асобнай плыні. У Беларусі, кажуць заснавальнікі, «Інстытут» арганізоўвае толькі бясплатныя лекцыі.

Праграма доўжыцца ўжо тры гады, штогод на яе набіраецца блізу 15 завочнікаў, якія павінны атрымаць афіцыйны ўкраінскі дыплом.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках