26 красавiка 2024, Пятніца, 7:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар постэраў пра чыноўнікаў: Неўзабаве і ў рэгіёнах з'явяцца постэры з мясцовымі дэпутатамі

5
Аўтар постэраў пра чыноўнікаў: Неўзабаве і ў рэгіёнах з'явяцца постэры з мясцовымі дэпутатамі
ФОТА: АНТОН МАТОЛЬКА/FACEBOOK

Аўтары вострасацыяльных постэраў пашыраюць геаграфію малявання на сценах «шрубак з сістэмы».

З пачатку сакавіка ў Менску і Мазыры на будынках з'яўляюцца вострасацыяльныя постэры з выявай чыноўнікаў.

Чалавек, які прадставіўся адным з актывістаў групы, якая стварае гэтыя постэры, распавёў tut.by, навошта яны ўсё гэта робяць.

ГЭТЫ ПОСТЭР З ВЫЯВАЙ МІНІСТРА ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ ІГАРА ШУНЕВІЧА З'ЯВІЎСЯ 27 САКАВІКА. КАМУНАЛЬНІКІ ВЕЛЬМІ ХУТКА ЯГО АДКЛЕІЛІ. ФОТА: TUT.BY

Са слоў суразмоўцы, які не называе свайго імя, гэтыя постэры ствараюць два-тры чалавекі. Пераважна яны працуюць у сферы рэкламы. Распавядае, што раздрукаваць такі постэр каштуе 15-20 рублёў. Лепяць іх на будынкі ўночы або на досвітку.

— Неяк абмяркоўвалі з хлопцамі, што ўсе ў нас лаюць толькі правадыра. Але, акрамя яго, яшчэ ёсць шмат шрубак з сістэмы, якія часта ініцыююць нейкія законы, прыводзяць іх у жыццё і таксама нясуць адказнасць за тую сітуацыю, якая склалася, — распавядае ён, як прыйшла ідэя стварыць постэры. — Падумалі, што было б добра, калі б людзі больш абмяркоўвалі чыноўнікаў, «дэпутатаў»...

Працы хлопцы робяць на хвалі актуальных падзей у беларускім грамадстве. Сваім праектам хочуць актывізаваць грамадска-палітычныя дыскусіі.

Першая праца з'явілася 5 сакавіка — аплікацыя з надпісам «Гэта я аўтар падатку на беспрацоўных» і выявай члена «савета рэспублікі» і экс-міністаркі працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай. Налепку аператыўна камунальныя службы зафарбавалі.

ФОТА: АНТОН МАТОЛЬКА/FACEBOOK

На наступны дзень на месцы графіці з'явіўся надпіс «Ну вы ж самі ўсё разумееце», але і яго таксама хутка ліквідавалі. Адзін з аўтараў постэраў кажа, што дачынення да гэтага надпісу яны не маюць. З яго слоў, іх ідэя — партрэтная серыя, а не асобныя надпісы.

ФОТА: ВІТАЛЬ РУГАЙН / FACEBOOK

15 сакавіка ў Менску на той жа сцяне мінакі заўважылі мноства маленькіх аплікацый з выявай «старшыні савета рэспублікі», былога прэм'ер-міністра Беларусі Мясніковіча.

24 сакавіка там з'явілася цытата Марціна Лютэра Кінга: «Ніколі не забывайце: усё, што рабіў Гітлер у Нямеччыне, было законным». Суразмоўца запэўнівае, што да цытаты яны таксама не маюць ніякага дачынення. На ягоную думку, ідэю ляпіць вострасацыяльныя постэры проста «падхапіў народ».

ФОТА: FACEBOOK.COM/NASTYA.ROGATKO

16 сакавіка з'явіліся налепкі «зялёных чалавечкаў» — вайскоўцаў са зброяй і без апазнавальных знакаў. А 27 сакавіка актывісты наклеілі на будынкі «міліцэйскія» постэры.

Камунальнікі досыць хутка прыбіраюць аплікацыі. Даўжэй за ўсё правіселі «зялёныя чалавечкі».С слоў аднаго з аўтара постэраў, мінакі маглі назіраць іх два з паловай дні.

— Як вы выбіраеце месца для постэраў? — пытаемся.

— У ідэале гэта месца, дзе раніцай больш-менш добры трафік. Каб людзі маглі сфатаграфавацца на фоне постэра. Але сёння (27 сакавіка. — Заўв. TUT.BY) камунальнікі спрацавалі вельмі хутка. Можа, у спальных раёнах даўжэй пратрымаецца.

— Вы не асцерагаецеся, што вас затрымаюць?

— Гэта не фарбай на сцяне... Гэта проста выдаліць. Калі прыпісаць вандалізм, то дробны, а гэта штраф (у КоАП ёсць артыкул 17.1 «Дробнае хуліганства», санкцыя паводле яго — штраф сумай ад двух да трыццаці базавых адзінак або адміністрацыйны арышт. — Заўв.). З іншага боку, ніякай абразы персон там няма. Гэта факты пра іх ды іх рэклама.

— Але калі вы лепіце постэры, баіцеся?

— Калі ўжо штосьці робіш і ўпэўнены, што робіш правільна, страху няма.

— Навошта вам гэта трэба? Жылі б сабе і нікуды не лезлі...

— Усё вось так жывуць звычайнай жыццём, ніхто не лезе, таму так і жывем больш за 20 гадоў.

Суразмоўца кажа, што цяпер іх група плануе развіваць ідэю ў рэгіёнах і рабіць постэры мясцовых «дэпутатаў».

— Апытвалі знаёмых, высвятляецца, ніхто ў прынцыпе не ведае, хто ў іх «дэпутат» і чым ён займаецца... У рэгіёнах гэта будзе добрая тэма, каб людзі ўбачылі, што за іх падаткі існуюць структуры, якія незразумела чым займаюцца. Каб яны маглі патэлефанаваць і пацікавіцца, чым займаецца іх «дэпутат», — кажа ён.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках