26 красавiка 2024, Пятніца, 4:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сучасныя расейцы — амаль на 20% беларусы і ўкраінцы

23
Сучасныя расейцы — амаль на 20% беларусы і ўкраінцы

Навукоўцы-генетыкі стварылі этнічны «партрэт» сярэднестатыстычнага жыхара Расеі.

Як растлумачыў расейскаму выданню kommersant.ru генеральны дырэктар медыка-генетычнага цэнтра Genote Валерый Ільінскі, генетыкі вывучалі кліентаў цэнтра, якія звярнуліся туды для вызначэння свайго паходжання. У даследаванні прынялі ўдзел больш за 2 тысячы чалавек з Расеі і блізкага замежжа, геаграфія — ад Масквы і Санкт-Пецярбурга да Уладзівастока, Сімферопаля і Кіева. Ад удзельнікаў даследавання многага не спатрэбілася: ДНК вылучалася з ўзору біяматэрыялу (сліны), а яе аналіз праводзіўся з дапамогай генатыпавання больш за 560 тысяч ДНК-маркераў.

— Для інтэрпрэтацыі гэтых звестак мы бралі публічныя звесткі па вызначаных локусах (так называецца месцазнаходжанне гена на карце храмасомы), характэрным для той ці іншай папуляцыі, якія насяляюць пэўныя рэгіёны свету,— сказаў Валерый Ільінскі.

Навукоўцы хацелі, каб людзі задумаліся пра сваё паходжанне.

Паводле звестак даследавання, 89,5 працэнта геному расейцы атрымалі ў спадчыну ад еўрапейцаў: 67,2 працэнта прыпадае на Цэнтральную і Усходнюю Еўропу, а 22,3 працэнта — на Заходнюю. Для параўнання, на Азію застаецца толькі 9,7 працэнта — розніца відавочная.

Насуперак любым папулярным сёння тэорыям і меркаванням пацвярджаецца падабенства генафондаў расейцаў, беларусаў і ўкраінцаў: паводле даследавання, на беларускі і ўкраінскі «след» ў геноме сярэднестатыстычнага расейца прыходзіцца да 19,2 працэнта. І гэта — самы высокі «адрасны паказчык».

Выснова навукоўцаў-генетыкаў: Расея — свайго роду плавільны кацёл нацый, падобны, напрыклад, на ЗША. Як тлумачыць Валерый Ільінскі, ёсць краіны, генатып жыхароў якіх мае вельмі аднастайны склад, і, наадварот, тыя, дзе змешаныя розныя фрагменты, так вось Расея як раз з апошніх.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках