26 красавiка 2024, Пятніца, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Металургі ЗША просяць абмежаваць імпарт металапракату з Беларусі

3
Металургі ЗША просяць абмежаваць імпарт металапракату з Беларусі

Амерыканскія кампаніі падалі пазоў у Міністэрства гандлю ЗША.

Амерыканскія вытворцы металапракату Gerdau Long Steel North America, Nucor, Keystone Consolidated Industries і Charter Steel падалі ў Міністэрства гандлю ЗША пазоў, у якім запатрабавалі правесці антыдэмпінгавае расследаванне імпарту катанкі з вугляродзістай і легаванай сталі з дзесяці краін: Беларусі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Італіі, ААЭ , Расеі, Турцыі, Украіны, ПАР і Паўднёвай Карэі, піша tut.by.

Акрамя таго, амерыканскія металургі абвінавачваюць канкурэнтаў з Італіі і Турцыі ў атрыманні незаконных субсідый. Пад гэтым пазоўнікі разумеюць выдачу экспартных крэдытаў, пазык дзяржаўных інстытутаў развіцця, грантаў і льготных падатковых ставак, адзначае рэсурс «Металазабеспячэнне і збыт».

«Істотны рост паставак таннай, з несправядліва сфармаванымі коштамі катанкі з гэтых краін прычыніў шкоду амерыканскім вытворцам і іх працаўнікам», - гаворыцца ў паведамленні амерыканскіх кампаній.

Паводле звестак амерыканскіх мытных органаў, у 2016 г у ЗША паступіла з-за мяжы 1,42 млн т катанкі, што прыкладна адпавядае паказчыкам 2014-2015 гг. З іх 386,6 тысячы тон або 27,2% прыпала на Канаду, а 642,6 тысяч т або крыху больш за 45% - з дзесяці краін, якім пагражаюць санкцыі. Пры гэтым сярэдні кошт ўпаў на 32%.

Памер дэмпінгавай маржы, налічанай амерыканскімі металургамі, для Беларусі складае 179,07-304,94%, для РФ - 216,5-821,4%, для ПАР - 159,35-164,08%, для Вялікай Брытаніі - 88,25 %, для Італіі - 26,36%, для Паўднёвай Карэі - 41,72% -53,09%, для Гішпаніі - 32,64%, для Турцыі - 45,10%, для Украіны - 21,64% -61, 64%, для ААЭ - 69,57%.

Міністэрства гандлю павінна цягам 20 дзён вызначыцць, ці будзе яно пачынаць антыдэмпінгавае і кампенсацыйнае расследаванне ў адпаведнасці з пазовам. Камісія ў міжнародным гандлі, у сваю чаргу, цягам 45 дзён павінна вынесці папярэднюю пастанову аб прычыненні імпартнымі пастаўкамі шкоды або пагрозы прычынення шкоды нацыянальным вытворцам.

Агулам амерыканскія металургі разлічваюць, што канчатковая пастанова аб увядзенні антыдэмпінгавых і кампенсацыйных мытаў будзе прынятая вясной 2018 года.

Нагадаем, у канцы 2016 года Еўразвяз устанавіў мыты на імпарт арматуры для бетону (арматурных пруткоў і стрыжняў для бетону) з Беларусі, каб процідзейнічаць «празмерна нізкім коштам». Варта адзначыць, што гэта часовая пастанова, на паўгода. Цяпер прадаўжаецца расследаванне. Пастанова аб стала дзейнай антыдэмпінгавай мыце, якая звычайна ўводзіцца тэрмінам на пяць гадоў, павінна быць прынятая да 20 чэрвеня.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках