26 красавiка 2024, Пятніца, 14:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шматдзетная маці з Магілёва: Перад мільёнамі беларусаў улады не выстаяць

5
Шматдзетная маці з Магілёва: Перад мільёнамі беларусаў улады не выстаяць

Алена Крэнь упэўненая, што пратэсты ў Беларусі прадоўжацца з новай сілай.

Шматдзетную маці Алену Крэнь затрымалі і аштрафавалі на 10 базавых адзінак падчас Маршу ў Магілёве. На думку Алены, пытанне са скасаваннем дэкрэту аб «дармаедах» не развязанае, таму пратэсты прадоўжацца, паведамляе «Радыё Свабода».

«Улада гвалтоўнымі і рэпрэсіўнымі метадамі выклікае ў людзей агрэсію ў адказ. Трэба сілавікоў падняць на свой маральны ўзровень. Яны ведаюць, што рабіць з чалавекам, які кідае камень, але не ведаюць, што рабіць з дзяўчынай, якая стала на калені з малітвай, або з тымі, хто дорыць ім кветкі ды ўсмешкі.

Усе мы, простыя грамадзяне, сталі актыўнымі супраць сваёй волі ў выніку глухаты уладаў. Мы абавязаныя бараніць свае правы на жыццё, працу, адпачынак, мір, развіццё і мірныя сходы. Аднак кожны павінен зразумець, што ягоны асобны голас, плячо і рука ў салідарнасці з іншымі - вельмі важны чыннік. Сотні тысяч, а то і мільёны галасоў - гэта велізарная сіла, супраць якой не выстаяць нават вадамёты», - адзначыла Алена Крэнь.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках