26 красавiка 2024, Пятніца, 22:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Няўзораў: Лукашэнка ў выніку - дурань

66
Аляксандр Няўзораў: Лукашэнка ў выніку - дурань
АЛЯКСАНДР НЯЎЗОРАЎ

Ягонае «картофелейшаства» паказала сваё сапраўднае аблічча.

У перадачы на «Эхо Москвы», кажучы пра расейскія антыкарупцыйныя пратэсты 26 сакавіка, Няўзораў закрануў і тэмы пратэстаў, якія прайшлі 25 сакавіка ў Менску. Дакладней, пра неадэкватную рэакцыю на іх беларускіх уладаў:

«Так, мы ўбачылі, што пакуль першая рэакцыя ўлады, магчыма, ад разгубленасці, была прымітыўнай. Але справа не ў рэакцыі ўлады, гэта лёгка было прадказаць. Паглядзіце якім дурнем аказаўся Лукашэнка ў выніку. Быццам ён быў такім, ягонае картофелейшаства, так? Такім мілым, такім беларускім, такім... накшталт схільным да свядомасці, а ў рашучы цяжкі момант – ну ўсё, ну зноў пайшлі АМАПаўцы, пайшлі дубінкі.

Зразумела, што гэтыя АМАПаўцы будуць падстаўленыя і праклятыя, зразумела, што з часам ад іх адмовяцца, і ўсё для іх персанальна будзе вельмі дрэнна, але ад разгубленасці, ад няўмення стрымлівацца ў нейкай сітуацыі зноў усё пайшло так, як трэба: вось так, як трэба ім, але так, як не трэба гісторыі».

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках