26 красавiка 2024, Пятніца, 10:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, якім будзе новы iPhone 8

4
Стала вядома, якім будзе новы iPhone 8
ФОТА: BAGNET.ORG

Мяркуецца, што iPhone 8 стане «ўгодкавай» мадэллю, выраб якой будзе прымеркаваны да 10-годдзя выхаду на рынак першага ў гісторыі iPhone.

У выніку выцеку інфармацыі стала вядома, якім будзе iPhone 8. Пра гэта паведамляе Nikkei Asian Review.

Кампанія Apple плануе вырабіць iPhone 8 з 5,8-цалевым OLED-дысплеем. Новы iPhone, які пакажуць ужо гэтай восенню, будзе выраблены ў трох канфігурацыях - дзве мадэлі з ВК-дысплеямі і адна з 5,8-цалевым OLED-экранам.

Раней крыніцы Nikkei зазначалі, што старэйшая версія тэлефона атрымае 5,5-цалевы экран.

Таксама Apple мерыцца ўзняць сярэдні кошт iPhone, які, як удакладняецца, ужо вырас прыкладна на 10% на працягу апошніх трох гадоў амаль да $700.

Мяркуецца, што iPhone 8 і стане той самай «угодкавай» мадэллю, выраб якой будзе прымеркаваны да 10-годдзя выхаду на рынак першага ў гісторыі iPhone.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках