26 красавiка 2024, Пятніца, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вырасцілі бульбу ў марсіянскіх варунках

4
Навукоўцы вырасцілі бульбу ў марсіянскіх варунках

Вынікі сталіся шматабяцальныя.

Навуковая арганізацыя пад назвай Міжнародны цэнтр бульбы і амерыканскае аэракасмічнае агенцтва NASA правялі экспэрымент для вырошчвання бульбы ў варунках, набліжаных да марсіянскіх, піша mk.ru.

Нягледзячы на характэрную для Марса сухую глебу, незвычайнае паветра і нізкі атмасферны ціск, шмат якім гатункам удалося паспяхова прарасці.

Аб экспэрыменце паведамлялася яшчэ ў пачатку мінулага года, калі спецыялісты выбралі гатункі бульбы, найбольш прыдатныя для вырошчвання ў «марсіянскіх» варунках. Блізу паловы гэтых гатункаў былі выведзеныя штучна такім чынам, каб патрабаваць мала вады і быць неўспрымальнымі да вірусаў. Іншыя гатункі, якія былі адабраныя для экспэрыменту растуць у Андах — яны здольныя расці на камяністай глебе ў засушлівай мясцовасці і добра пераносяць значныя кліматычныя змены.

Навукоўцы пасадзілі бульбу ў спецыяльнай «цяпліцы» на базе спадарожніка CubeSat. Унутры гэтай устаноўкі размяшчалася зямля з пустыні Пампа дэ ла Хоя (аднаго з самых засушлівых месцаў на Зямлі), атмасферны ціск, а таксама склад атмасферы адпавядалі «марсіянскім», тэмпература паветра таксама адпавядала той, што звычайна назіраецца на Чырвонай планеце. У глебу дадаваліся характэрныя для марсіянскага грунту мінералы.

Экспэрымент паказаў, што вырасціць бульбу на Марсе, хутчэй за ўсё, рэальна, аднак для гэтага спатрэбіцца папярэдне насыціць глебу пажыўнымі рэчывамі і разрыхліць яе — у гэтым выпадку клубні будуць атрымліваць дастатковую колькасць вады і кіслароду.

Такія экспэрыменты спецыялісты праводзяць, каб высветліць, калі будуць высокія шанцы сапраўды вырошчваць тыя ці іншыя прадукты харчавання на Марсе — да прыкладу, калі на Марс будзе адпраўленая экспедыцыя, і такі б «агарод» дазволіў бы забяспечваць ежай яе ўдзельнікаў.

У сярэдзіне мінулага года спецыялісты з Галандыі паведамілі, што ім удалося вырасціць на глебе, аналагічнай марсіянскаму грунту, радыску, гарох, жыта і памідоры, прычым усе гэтыя прадукты былі прыдатныя для ўжывання ў ежу.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках