26 красавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пагоня са стральбой пад Жыткавічамі

15
Пагоня са стральбой пад Жыткавічамі

Супрацоўнікі ДАІ ў Жыткавіцкім раёне са стральбой спынялі кіроўцу "БМВ".

Пагоня са стральбой адбылася ўначы 8 красавіка ў аграгарадку Кольна Жыткавіцкага раёна. Увагу інспектараў прыцягнуў белы BMW 750, які ехаў на высокай хуткасці праз населены пункт. Сігнал аб спыненні кіроўца іншамаркі праігнараваў, распавялі tut.by ў ДАІ Гомельскай вобласці.

Паколькі пры пераследзе кіроўца ігнараваў неаднаразовыя патрабаванні спыніцца і ствараў пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху, супрацоўнікі ДАІ прынялі пастанову ўжыць табельную зброю.

Падаспелі на дапамогу экіпажу ДАІ калегі, перакрылі дарогу службовымі аўтамабілямі і зладзілі некалькі стрэлаў з табельнай зброі. Але BMW гэта не спыніла. Больш за тое, спрабуючы прарвацца, кіроўца ледзь не збіў міліцыянта.

Аўто ўдалося спыніць толькі тады, калі адзін супрацоўнікаў міліцыі дзяржальняй пісталета разбіў лабавую шыбу. Кіроўца зачыніўся ў салоне. Каб дастаць яго з аўтамабіля, давялося разбіць шыбу дзвярэй кіроўцы.

Затрыманым выявіўся 20-гадовы жыхар Жыткавічаў, які 43 разы за два гады прыцягваўся за парушэнні ПДР. Высветлілася, што якраз да 8 красавіка 2017 ён быў пазбаўлены права кіравання за перавышэнне хуткасці.

У дачыненні да маладзёна інспектары склалі пяць пратаколаў. Таксама за пагрозу ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі на яго завялі крымінальную справу. Парушальнік узяты пад варту. Аўтамабіль, які належыць ягонаму сябру, жыхару РФ, змясцілі на штрафстаянку.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках