26 красавiка 2024, Пятніца, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Зялёныя»: Дэлегацыю Еўрапарламенту не пусцілі на БелАЭС, бо ёсць што ўтойваць

3
«Зялёныя»: Дэлегацыю Еўрапарламенту не пусцілі на БелАЭС, бо ёсць што ўтойваць
Фота: dpa

Намеснік старшыні партыі «Зялёныя» распавёў, чым матываваная адмова беларускіх уладаў дапусціць дэлегацыю Еўрапарламента да БелАЭС.

Дэлегацыі Еўрапарламента не дазволілі наведаць Беларусь. Прадстаўнікі фракцыі «Зялёных» у Еўрапейскім парламенце на чале з Рэбекай Хармс збіраліся сустрэцца з беларускімі ўладамі і падняць пытанні вакол будаўніцтва Астравецкай АЭС, паведамляе «Радыё Рацыя».

«Адмова ва ўездзе ў Беларусь сведчыць аб тым, што беларускія ўлады не гатовыя да дыялогу з Еўропай», - кажа першы намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук:

- Будаўніцтва атамнай станцыі знаходзіцца ў палітычнай плашчыні абмеркавання ў Еўрапарламенце на ўзроўні правоў чалавека і свабодных выбараў. Вядома, калі б дэпутатаў пусцілі, то, магчыма, нейкія непаразуменні былі б знятыя і быў бы пабудаваны нейкі дыялог паміж уладай і Еўрапарламентам. Нашы ўлады дэкларуюць аб тым, што ўсё адкрыта, усё можна паглядзець, але гэта толькі на словах, а справамі гэта не пацвярджаецца. Гэта мы звязвае перш за ўсё з тым, што ёсць што ўтойваць. У афіцыйным адказе беларускай амбасадзе гаворыцца, што беларускі бок не бачыць магчымасці для арганізацыі патрэбных сустрэч праз недахоп часу. Аднак самі еўрапарламентарыі бачаць прычыну адмову ў рэзалюцыі Еўрапарламента, якая асуджае нядаўнюю хвалю рэпрэсій у Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках