26 красавiка 2024, Пятніца, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрты распавялі, як палепшыць памяць

6
Экспэрты распавялі, як палепшыць памяць

Шэсць простых парад, якія дапамогуць вам значна лепш запамінаць інфармацыю.

Прымаць душ з заплюшчанымі вачыма, прайсціся па крамах, навучыцца жангляваць — экспэрты распавялі, як палепшыць памяць.

Прымайце душ з заплюшчанымі вачыма

Як зойдзеце ў душ, адразу заплюшчвайце вочы — пошук шампуняў, геляў і мыла стане для вашага мозгу (асабліва для той яго часткі, што адказвае за памяць) нядрэнным размінаннем, піша hronika.info.

«Арыентаванне наслепа — просты метад асвяжыць уважлівасць і памяць», — запэўнівае Рон Уайт, двойчы пераможца Амэрыканскага чэмпіянату памяці. Калі баіцеся гойсаць на навобмацак у ванным пакоі, паспрабуйце зайсці ў кухню. Заплюшчыце вочы і паспрабуйце адшукаць, скажам, сподак (але толькі не наткніцеся на нож).

Рухаць целам

Танцавальныя рухі не толькі актывуюць мозачак (ён адказвае за прадбачлівасць і меркаванні), але і прымушаюць арганізм выпрацоўваць нэйратрафічны фактар мозгу (BDNF) — бялок, патрэбны для дзейснай камунікацыі нэйронаў. «Танцы — гэта сацыяльнае дзеянне, і, як усякая камунікацыя, яны актывізуюць працу нэйронаў», — распавядае Гэры Смол, дырэктар Цэнтра даўгалецця пры Універсітэце Каліфорніі ў Лос-Анджэлесе і суаўтар кнігі The alzheimer's Prevention Program. — Акрамя таго, танцы дапамагаюць сэрцу гнаць кісларод да звілін і паляпшаюць каардынацыю».

Зменіце працоўную руку

Пабудзьце леўшуном, калі Вы праўшун, і наадварот. Звычайныя дзеянні (трымаць відэлец, лыжку, зубную шчотку), перакладзеныя на нязвыклую руку, ужо дапамогуць мозгу пераладавацца і навучыцца простым рэчам зноўку. «Калі ты — яшчэ ў дзяцінстве — звыкаеш заўсёды выкарыстоўваць адну і тую ж руку для выканання якой-небудзь задачы, гэта становіцца рэфлексам — і яго карысна «разварушыць», — раіць Ален Сілс, прафесар нэйрахірургіі ў медыцынскім цэнтры Універсітэта Вандэрбільта (ЗША). — Калі Вы змяняеце руку, мозг актывуецца, каб увесці ў дзеянне новыя абсягі — гэта выдатнае размінанне для яго».

Гуляйце ў настольны тэніс

«Пінг-понг паляпшае каардынацыю звязкі рука-вока і дае мозгу выдатнае практыкаванне — сцвярджае Дэніэл Амэн, даследчык працы мозгу і заснавальнік Клінікі Амэн (ЗША). — І наогул запомніце: калі справа даходзіць да інтэлектуальнага практыкавання, першае правіла — рабіць рэчы, якія ваш мозг рабіць не ўмее. Усякае навучанне новаму — выдатнае размінанне для глуздоў, і настольны тэніс у гэтым сэнсе вельмі дарэчы».

Прайдзіцеся па крамах

«Шопінг — выдатны трэнінг для розуму, — упэўнены Гэры Смол. — Вы ходзіце па крамах, кантактуеце з новымі людзьмі, вылічваеце кошт. Усе гэтыя дзеянні прымушаюць працаваць розныя абсягі мозгу, пры гэтым яны ідуць адно за адным — уважайце, што гэта свайго кшталту крос-фіт для розуму. Аднак не захапляйцеся купляй — залішне вялікія выдаткі могуць выклікаць стрэс і наадварот нашкодзяць вашаму кампутару».

Навучыцеся жангляваць

Згодна з вынікамі апублікаванага ў 2013 годзе ў часопісе Nature даследавання, сістэматычнае жангляванне павялічвае некаторыя абсягі мозгу. Пасля таго як трох пачаткоўцаў на працягу трох месяцаў навучалі кідаць кулі, колькасць карычневага рэчывы ў скроневай долі і ззаду ўнутрыцемянной разоры (гэтыя абсягі апрацоўваюць візуальную інфармацыю і рухальныя функцыі) у іх павялічылася. «Жангляванне — і ўсякі іншы занятак, які патрабуе працы буйной і дробнай маторыкі, арыентацыі ў прасторы і распазнавання паслядоўнасцяў, — прымусіць ваш мозг працаваць напоўніцу, абудзіўшы ўсе сонныя дагэтуль абсягі», — запэўнівае Ален Сілс.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках