26 красавiка 2024, Пятніца, 16:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Нямізе з'явіцца скульптура «Мастак»

5
На Нямізе з'явіцца скульптура «Мастак»

Недалёка ад станцыі метро «Няміга» плануюць стварыць скульптурную кампазіцыю «Мастак» - зборны вобраз мастака.

Мадэрнізацыя Ратушы стане падарункам да 950-годдзя Менска, заявіў БелТА галоўны інжынер прадпрыемства «Мінская спадчына» Міхаіл Жых. Ён таксама распавёў, якую скульптуру чакаць на Нямізе, што можа з'явіцца на месцы былога хлебазавода № 1 і як будуць рамантаваць Чырвоны касцёл.

Недалёка ад станцыі метро «Няміга» плануюць стварыць скульптурную кампазіцыю «Мастак» - зборны вобраз мастака.

- Мяркуюць, што яна размесціцца паблізу Саборнай плошчы, з правага боку назіральнай пляцоўкі (у кірунку руху да Ратушы ад станцыі метро Няміга). Чаму выбралі менавіта гэтую тэматыку? Аб шмат якіх гістарычных аб'ектах у архівах практычна няма матэрыялаў, якія пацвярджаюць дакладнасць іх архітэктурнага аблічча, і ў такіх выпадках рэстаўратарам часам дапамагаюць малюнкі вядомых і невядомых жывапісцаў. Напрыклад, замалёўкам гістарычных мясцін і помнікаў Менска прысвечаная вялікая колькасць твораў Юзэфа Пешкі і Напалеона Орды, - растлумачыў Міхаіл Жых. Паводле ягоных слоў, калі будзе фінансаванне, кампазіцыя з'явіцца да юбілею Менска.

Спецыялісты рыхтуюць рэканструкцыю вуліцы Рэвалюцыйнай і адцінка Камсамольскай (ад вуліцы Інтэрнацыянальнай да Нямігі). Тут хочуць стварыць ўтульную атмасфэру, ўпарадкаваць тэрыторыю і выціснуць транспарт - каб прывабіць пешаходаў.

- Мяркуецца рэалізацыя прынцыпова іншай транспартнай схемы: у гэтую зону ўезд будзе дазволены толькі тэхналагічнаму, спецыяльнаму транспарту і аўтаўладальнікам, якія жывуць у гэтым квартале. На павялічанай пешаходнай зоне размесцяцца стылізаваныя таршэрныя ліхтары, скульптурныя кампазіцыі, малыя архітэктурныя формы, гандлёвыя павільёны.

На тэрыторыі былога хлебазавода № 1 у Ракаўскім прадмесці хочуць адрадзіць старое трасаванне вуліц, страчаныя будынкі і нават элементы гарадскога вала. Архітэктурнае праектаванне закончанае. Цяпер рыхтуюцца да правядзення аўкцыёнаў і разлічваюць на інвестараў. Паводле планаў месца зменіцца за 4 гады.

- Праект прадугледжвае і замену інжынерных сістэм, грунтуючыся на іх фізічнай спрацаванасці, рамонт вулічна-дарожнай сеткі з праектаваннем новай вуліцы - Завальнай. На наступных этапах хацелася б бачыць аднаўленне страчаных будынкаў і элементаў бастыёна альбо гарадскога вала, комплексную рэканструкцыю існай забудовы. Мяркуецца стварыць там музей хлеба, мастацкую галерэю, салоны, кавярні-рэстарацыі, аб'екты бытавога абслугоўвання, рэкрэацыйную зону, дзе можна праводзіць фэсты, канцэрты, ладзіць сэзонны гандаль і рамесныя кірмашы.

Будынкі бровара, карчмы і вінакурні ў Лошыцкім парку могуць адрадзіць. А ў адным з будынкаў размясціць Дом шлюбаў Ленінскага раёна. На гэтыя аб'екты ў свой час снавалі грандыёзныя планы, але нічога зроблена не было.

- Цяпер прымаем будынкі на вуліцы Чыжэўскіх на баланс, каб рэанімаваць. Хацелася б вярнуць аб'ектам гістарычныя аблічча і функцыі, - кажа Міхаіл Жых.

Найбліжэйшым часам закончаць першы этап рэканструкцыі Чырвонага касцёла: заменяць дах вежаў, асноўнага будынка і прыбудоў, фасадаў і плябаніі. Пасля гэтага у 2018 годзе спецыялісты заменяць інжынернае абсталяванне, унутраныя і знадворныя сеткі, упарадкуюць тэрыторыі.

У траўні пачнуць мадэрнізаваць гарадскую Ратушу, каб скончыць да верасня. Тут з'явіцца новая сістэма кандыцыянавання, аўдыёвізуальны комплекс для жывых трансляцый і «перамоў з гарадамі-пабрацімамі».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках