26 красавiка 2024, Пятніца, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Віцебскдрэў» напрацаваў на $2,5 мільёна страт

15
«Віцебскдрэў» напрацаваў на $2,5 мільёна страт
ФОТА: СЯРГЕЙ СЕРАБРО/NEWS.VITEBSK.CC

Колькасць работнікаў на прадпрыемстве скарацілася на 17%.

Адкрытае акцыянернае таварыства «Віцебскдрэў» скончыла 2016 год са стратамі, колькасць работнікаў на прадпрыемстве скарацілася на 17%.

Згодна з апублікаванай на сайце прадпрыемства гадавой справаздачай, за мінулы год «Віцебскдрэў» панёс страты сумай 5 238 000 рублёў. Пры гэтым адкрытае акцыянернае таварыства выдаткавала на выраб прадукцыі 23 614 000 рублёў, а прадаць сваіх вырабаў змагло толькі на 22 398 000 рублёў, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Таксама за 2016 год адбылося значнае скарачэнне колькасці работнікаў прадпрыемства, так, калі ў 2015 годзе на «Віцебскдрэве» працавалі 1192 чалавекі, то летась ужо толькі 990.

Тэрміны мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў», якая праходзіла падчас «губернатарства» Аляксандра Косінца, неаднаразова зрываліся, была нават распачатая крымінальная справа. Аднак і пасля ўвядзення ў строй лініі для вытворчасці пліт МДФ/ХДФ прадпрыемства прадаўжае адчуваць цяжкасці.

Так у канцы 2015 года кіраўніцтва «Віцебскдрэва» жалілася віцэ-прэм'еру на страту рынкаў збыту праз высокую затратную частку вытворчасці: у сабекошце драўняных пліт 60% займаюць энэрганосьбіты і 17% складае кошт драўніны.

Тады ж Анатоль Юхнавец папрасіў ва ўрада садзейнічання ў крэдытаванні прадпрыемства, бо банкі перасталі даваць грошы заводу, што нясе страты.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках