25 красавiка 2024, Чацвер, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія хакеісты пасля паразы збілі суддзю

43
Беларускія хакеісты пасля паразы збілі суддзю

Масавая бойка ўзнікла пасля гульні, у якой беларуская каманда прайграла.

Юніёрскія каманды ХК Берасце і «Кошыцэ» (Славакія) гулялі ў міжнародным турніры Кубак Вялікадня, які штогод праходзіць у Чэхіі.

Гэта быў паядынак за трэцяе месца. Беларусы, аднак, прайгралі і... знерваваліся. Прычым настолькі, што наважылі выпусціць усю сваю злосць на суддзяў. На відэа відаць, як гулец беларускае каманды накідваецца на суддзю і б'е яго зверху па галаве. Катаваць рэферы не дазволілі гульцы славацкай каманды. Тут жа на лёдзе паўстала масавая бойка, піша газета "Советский спорт".

Арбітр вырваўся з бойкі, але затым два беларускія гульцы сталі пераследаваць суддзю. Яны загналі яго ў іншы канец пляцоўкі. Адзін з гульцоў беларускай каманды накінуўся на рэферы, а іншы ў гэты момант трымаў іншага суддзю, які спрабаваў спыніць бойку. Масавая бойка зноў працягнулася. Беларускія заўзятары пры гэтым скандавалі «Малайцы! Малайцы!» і віншавалі гульцоў.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках