27 красавiка 2024, Субота, 6:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч: Няхай хлуслівы і ганебны дыктатар трасецца ад страху

27
Мікалай Статкевіч: Няхай хлуслівы і ганебны дыктатар трасецца ад страху
Мікалай Статкевіч

Усё скрадзенае - выбары, улада, палацы, грошы - давядзецца вярнуць народу.

Пра гэта адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч заявіў у звароце напярэдадні акцыі 1 траўня:

- 1 траўня, у Дзень Працы і Салідарнасці, мы запатрабуем ад улады рэалізацыі нашых канстытуцыйных правоў на годную працу і справядлівае ўзнагароджанне за яе, на годнае жыццё.

Мы збяромся а 14.00 у Дзень Працы і Салідарнасці ў самым цэнтры нашай сталіцы - на Кастрычніцкай плошчы Менска, каб Беларусь, грамадства і ўлада пачулі і ўбачылі нас.

Мы прымем рэзалюцыю, дзе абвесцім уладзе, што яна павінна зрабіць, каб жыццё народа стала лепшым.

Мы заявім пра салідарнасць з усімі незаконна асуджанымі за мірныя акцыі пратэсту і запатрабуем свабоды для арыштаваных паводле фальшывых абвінавачванняў.

Мы запатрабуем для сябе ўлады, абранай народам, падсправаздачнай народу і залежнай толькі ад народа.

Мы прыйдзем па сваё, па тое, што належыць нам па праву.

Хай хлуслівы і ганебны дыктатар трасецца ад страху. Усе выкрадзенае ў нас - выбары, улада, палацы, грошы, давядзецца вярнуць народу.

Улада народу!

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках