У Віцебску прадаюць сапраўдны палац
5- 3.11.2026, 21:09
- 1,562
Усяго за 45 рублёў.
У Беларусі палац прадаюць літаральна за капейкі, але і за гэтыя грошы сядзібе ўсё роўна не могуць знайсці гаспадара.
У трэці раз на пляцоўцы «БУТБ-Имущество» з’явілася аб’ява пра продаж гэтай гістарычнай пабудовы.
Стартовая цана — усяго 45.
Прапануюць купіць сядзібу «Малыя Дольцы» ў вёсцы Новае Жыццё Ушацкага раёна.
Гэта хоць і палац, але закінуты.
Аб’ект выстаўляецца на аўкцыён не ўпершыню, і, што самае цікавае, яго нават куплялі. Так, у студзені 2026-га яго набыў расіянін за 101. Але новы ўласнік так і не прыступіў да работ па аднаўленні, таму сядзібу ізноў выставілі на продаж.
Улетку за тыя ж 101 гістарычную пабудову прадаць не змаглі, таму гэтым разам яе прапануюць набыць за мінімальныя 45.
Разам з пабудовай пакупнік атрымае права арэнды зямлі (11,48 соткі) на 50 гадоў. Згодна з умовамі, тут можна ўладкаваць гатэль, аграсядзібу, музей або жыллё, але перад гэтым абавязковая рэстаўрацыя гістарычнага будынка.
Акрамя кошту лота будучы гаспадар аплаціць арганізацыйныя зборы электроннага аўкцыёну.
Двухпавярховы будынак выкананы ў эклектычным стылі з элементамі класіцызму і барока.
Першы паверх пачаткова выкарыстоўваўся для пражывання. Другі прызначаўся для летніх пакояў. А ў цокальным паверсе размяшчаліся гаспадарчыя памяшканні.
З боку парка ў будынка захаваўся высокі цокаль. А фасад аздоблены дэкаратыўнымі архітэктурнымі элементамі.
Пабудова адносіцца да 1848 года, таму яе гісторыя амаль двухвяковая. Будынак узводзілі для сям’і Верэнько. Затым маёнтак перайшоў да роду Сушчынскіх.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны будынак сядзібы пераабсталявалі пад інтэрнат, паведамляецца на сайце Нацыянальнага агенцтва па турызме. З-за пажару ён пуставаў некалькі гадоў. Але ў 1976-м тут размясцілі адміністрацыю і бухгалтарскую кантору калгаса «Новае жыццё», сельскі клуб, бібліятэку.

У падвалах дзейнічала майстэрня па вырабу збруі для коней. Аж да 2013 года ў маёнтку размяшчаліся кантора «Новага жыцця», калгасная сталовая, паштовае аддзяленне, аддзяленне КБА, бібліятэка і сельскі клуб.
Яшчэ адна асаблівасць сядзібы — побач, у маляўнічым парку, за домам ёсць сцэна. Сам парк ідзе «ў нагрузку» да сядзібы.
Будынак перасталі выкарыстоўваць з 2013 года. У 2020-м яму надалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аб’ект на дадзены момант законсерваваны. Яго плошча — 705,7 м².