26 красавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахвотных працаўладкавацца за мяжой мянчукоў стала больш

7
Ахвотных працаўладкавацца за мяжой мянчукоў стала больш

Геаграфія працаўладкавання сёлета пашырылася.

У студзені - сакавіку паводле працоўных кантрактаў, падпісаных і зарэгістраваных ва ўправе ў грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама, на працу за межы краіны выехалі 420 чалавек, за такі ж перыяд мінулага года - 337. Пра гэта агенцтву «Минск-Новости» паведаміў начальнік управы ў грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама Юрый Баранаў.

Аналіз паказвае, што геаграфія працаўладкавання сёлета пашырылася. Блізу паловы мігрантаў (191) накіравалася ў Расею, 87 - у Польшчу, 44 - у Літву, 20 - у ЗША. Таксама беларусы паехалі ў Японію, Вялікую Брытанію, Кітай, Карэю, Чэхію, Італію, Арабскія Эміраты, Латвію, Ганконг, Нарвегію, Фінляндыю, ў Францыю, ў Турцыю і на Тайвань.

На рабочыя спецыяльнасці працаўладкаваліся 72%, у сферу гандлю і абслугоўвання - 19%. Сельскай гаспадаркай заняліся 8%. І 1% ад тых, хто выехаў, запоўніў вакансіі кваліфікаваных работнікаў і спецыялістаў.

- У Менску ліцэнзіі МУС Рэспублікі Беларусь на вядзенне дзейнасці, звязанай з працаўладкаваннем грамадзян за межамі краіны, маюць 72 суб'екты гаспадарання, - адзначыў Юрый Баранаў. - З іх 5 займаюцца працаўладкаваннем студэнтаў падчас летніх вакацый..

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках