26 красавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За выбух ля аўтобуса «Барусіі» затрыманы грамадзянін Расеі

3
За выбух ля аўтобуса «Барусіі» затрыманы грамадзянін Расеі
Фота: AP

Нямецкая пракуратура распавяла пра магчымыя матывы злачынства.

Нямецкая паліцыя затрымала 28-гадовага выхадца з Расеі Сяргея В. праз падазрэнне ў датычнасці да выбухаў каля аўтобуса дортмундскай «Барусіі». Пра гэта піша meduza.io са спасылкай на Bild. Мужчына мае падвойнае грамадзянства — Нямеччыны і Расеі, паведамляе euroradio.fm.

Нямецкая пракуратура распаўсюдзіла заяву, што Сяргей В. мог дзейнічаць з фінансавых матываў. Мужчына мог разлічваць, што кошт акцый «Барусіі» знізіцца пасля нападу на аўтобус з гульцамі.

Выбухі каля клубнага аўтобуса, у якім футбалісты «Барусіі» збіраліся ехаць на чвэрцьфінальны матч Лігі чэмпіёнаў, якія адбыліся 11 красавіка. Пры інцыдэнце пацярпеў абаронца «Барусіі» Марк Бартра і супрацоўнік паліцыі, які суправаджаў каманду.

Нямецкая газета Bild піша, што супрацоўнікі гатэля, размешчанага непадалёк ад месца выбухаў, звярнулі ўвагу на дзіўнага расейца. Падчас эвакуацыі мужчына наважыў не пакідаць гатэль, а пайшоў у рэстарацыю і замовіў сабе вячэру са стэйкам. Пры засяленні ў гатэль ён адмовіўся ад першага прапанаванага яму пакоя і папрасіў такі нумар, каб з яго вокнаў можна было назіраць за месцам здарэння. Дарэчы, у гэтым жа гатэлі пражывалі і футбалісты «Барусіі», адзначае РБК.

Пасля выбуху ля аўтобуса знайшлі запіску, у якой згадваўся Алах і забойства баевікоў тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Аднак нямецкія праваахоўнікі засумняваліся ў яе сапраўднасці. Аднак 13 красавіка ў падазрэнні ў дачыненні да выбухаў яны затрымалі 26-гадовага грамадзяніна Ірака, які, паводле папярэдняй інфармацыі, быў у «Ісламскай дзяржаве» да 2016 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках