26 красавiка 2024, Пятніца, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, які скраў $270 тысяч у МУС, стаў грамадзянінам Румыніі

44
Беларус, які скраў $270 тысяч у МУС, стаў грамадзянінам Румыніі

З'явіліся падрабязнасці крадзяжу вялікай сумы ў МУС.

Паводле звестак крыніцы tut.by, экс-супрацоўнік ГУБАЗіК МУС, які падазраецца ў крадзяжы амаль 270 тысяч даляраў, дастаў грошы з сэйфа напарніка з дапамогай запаснога ключа. У Румыніі ён быў затрыманы праз Інтэрпол, аднак атрымаў грамадзянства гэтай краіны і быў адпушчаны.

- Гэты супрацоўнік не першы год працуе ў ГУБАЗіК МУС і такога ад яго, вядома, ніхто не чакаў. Сваім учынкам ён падставіў пад абух напарніка, - распавядае сайту ўласная крыніца. - Было так: амаль 270 тысяч даляраў оперупаўнаважаны канфіскаваў падчас затрымання дырэктара візавага цэнтра. Пытанне аб перадачы такой сумы ён абмяркоўваў са следчым СК, аднак той сказаў, што не будзе захоўваць яе ў сябе. Супрацоўнік ГУБАЗіК паклаў даляры ў сэйф, замкнуў, але дублікат ключа заўсёды мае напарнік, бо ўсякае можа здарыцца. Гэтым і скарыстаўся ягоны калега: прыйшоў у непрацоўны дзень, забраў 270 тысяч даляраў і з'ехаў спачатку ва Украіну, дзе жывуць ягоныя сваякі, а затым у Румынію. Паводле нашай інфармацыі, ён мерыцца вылецець да сястры ў Амэрыку.

Адзін з самых вялікіх крадзяжоў за апошні час адбыўся проста ў будынку МУС. Пра гэта не паведамлялі ні міліцыя, ні Следчы камітэт. І толькі 18 красавіка гэтая гісторыя стала вядомая шырокай публіцы дзякуючы апублікаванаму ў Адзіным дзяржаўным рэестры судовых выракаў Украіны пастановы Шаўчэнкаўскага раённага суда Кіева.

У пятніцу міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч пацвердзіў: да крадзяжу датычны не пабочны чалавек.

- Я магу толькі адно сказаць: няма роду без выроду, гэта ганьба яму і ягонай сям'і, - пракаментаваў міністр.

Журналісты выказалі здагадку, што да гучнай справы можа мець дачыненне ўжо былы старшы ўпаўнаважаны ў асабліва важных справах ГУБАЗіК МУС Беларусі Андрэй Уразаў. Менавіта ён 29 снежня 2016 года каментаваў журналістам затрыманні ў візавым цэнтры, а ў лютым супрацоўнік міліцыі ўжо шукаў працу ў службе аховы на спецыялізаваным сайце. Просьбу пракаментаваць сітуацыю Уразаў праігнараваў. Але паводле нашай інфармацыі, сэйф, у якім ляжалі грошы, знаходзіўся ў кабінеце не Уразава, а зусім іншага супрацоўніка.

Калі ў Менску ад выдавання драбніц крымінальнай справы ўстрымліваюцца, то ў Бухарэсце з намі інфармацыяй падзяліліся.

- Гэты чалавек на сённяшні дзень з'яўляецца грамадзянінам Румыніі, жыве тут. Паводле дакументаў міжнароднага вышуку, ён быў затрыманы ў Румыніі. Аднак у сувязі з тым, што ён цяпер грамадзянін Румыніі і Румынія не выдае сваіх грамадзян трэцім краінам, ён быў адпушчаны, - пракаментавала іншая крыніца.

Як жа супрацоўнік МУС змог так хутка атрымаць грамадзянства? Мусібыць, ён скарыстаўся спрошчанай працэдурай, яшчэ знаходзячыся ў Менску. Такая працэдура прадугледжаная для асоб, у якіх блізкія сваякі жылі на гістарычных тэрыторыях Румыніі: Букавіна, Бесарабія... Кайданкі на ўцекача надзелі ў студзені, месяц ён правёў за кратамі, а затым падаў усе патрэбныя дакументы, і 19 лютага яго адпусцілі.

Як мы здолелі даведацца, амэрыканская віза гэтаму грамадзяніну была ануляваная ў сувязі з учыненнем злачынствам на тэрыторыі Беларусі. Пакінуць Румынію яму будзе немагчыма, бо ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Менавіта таму яго і затрымалі ў аэрапорце, калі ён спрабаваў вылецець у ЗША.

Цяпер экс-міліцыянт знаходзіцца ў Румыніі. Як стала вядома tut.by, супрацоўнік ГУБАЗіК МУС прыехаў у гэтую краіну адзін, ён нежанаты, сям'і ён не мае.

У МУС ад каментароў адмовіліся.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках